Эстонія - гэта не Баўгарыя, аднак, як паказваюць даследаванні, узровень карупцыі ў краіне застаецца высокім. Даследаванне, праведзенае ў Эстоніі ў рамках агульнаеўрапейскага праекту "Барацьба з карупцыяй у мясцовых самакіраваннях" паказала, што самы высокі ўзровень карупцыі - на поўначы Эстоніі.
Даследаванне правялі ў чатырох буйных адзінках самакіравання Эстоніі. Самы высокі паказчык карупцыі адзначаецца ў паўночнай Эстоніі, далей ідуць паўднёвая, усходняя і заходняя Эстонія.
Праект ажыццяўляўся пры дапамозе фінскіх экспертаў і адмыслоўцаў Пых’яскай прэфектуры паліцыі. Мэта праекту - выпрацоўка мер па паніжэнні карупцыі ў Эстоніі. Падчас праекту пры пасрэдніцтве Тартускага ўніверсітэта быў складзены паказчык карупцыі. Гэта першая спроба ўжыць методыку арганізацыі Transparency International на мясцовым узроўні ў Эстоніі.
У аўторак прэфект Пых’яскай прэфектуры паліцыі Эльмар Вахэр перадаў міністру юстыцыі вынікі даследавання на 50 старонках. "Увосень мы прыйдзем да канчатковай высновы, і будзем вырашаць, што трэба зрабіць перш за ўсё", - абяцаў міністар юстыцыі. Ён таксама адзначыў, што урад мае поле для разважання наконт таго, як перанесці досвед і стаўленне да карупцыі з Заходняй частцы Эстоніі, у Паўночную і Ўсходнюю частцы, дзе больш за ўсё праблем з карупцыяй.
(па матэрыялах эстонскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий