Знайшлі невядомага Маркеса

 
gabrielld.jpg

Нобелеўскі лаўрэат Габрыэль Гарсія Маркес, як выяўляецца, не толькі раманіст, але і сцэнарыст. На свет Божы нечакана выйшаў сцэнар да мексіканскага фільма 40-гадовае даўніны, забыты ўсімі, у тым - і самім аўтарам.

Знайшоў “сякеру пад лаваю” прадусар і актор Радольфа дэ Анда, выкупляючы нядаўна правы на экранізацыю вестэрну пад назваю “Frontera” (“Мяжа”). Пра нейкі сцэнар ён ведаў яшчэ ў сярэдзіне 60-х , бо акурат тады яму прапаноўвалі здымацца ў фільме з падобнаю назваю.

Сюжэтная лінія вестэрну апісвае ўзаемадачыненні паджылога наёмніка-“пістальера” і яго маладзейшага калегі. У 60-я дэ Анда меўся граць у фільме маладога героя, а зараз бярэцца за ролю старэйшага.

Што ж тычыцца Маркеса, дык сцэнар да так і не знятага фільму калумбійскі пісьменнік стварыў, калі ягонае імя яшчэ нікому і нічога не казала. Прынамсі, да “100 гадоў адзіноты” тады заставался яшчэ 2 гады.

(паводле матэрыялу novinky.cz)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.   8888888888   .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P d88P Y88b
888 .d88P d88P 888
888d888b. 8888" d88P .d88P
888P "Y88b "Y8b. 88888888 .od888P"
888 888 888 888 d88P d88P"
Y88b d88P Y88b d88P d88P 888"
"Y8888P" "Y8888P" d88P 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.