Львоўскія улады пачалі барацьбу з хамствам і непрыстойнымі паводзінамі кіроўцаў львоўскіх маршрутак. Дэпартамент жыллёвага гаспадарства і інфраструктуры прад’яўляе новыя вымагання да кіроўцаў маршрутных таксовак.
“Пасажыры скардзяцца на паводзіны кіроўцаў. Кіраўнікі аўтапаркаў абавязаны зрабіць так, каб кіроўца, які паліць у салоне альбо пускае блатныя песьні быў звольнены і болей каб у аніводным з іншых львоўскіх аўтапаркаў яго не ўзялі на працу.” Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі Сяргей Бабак, дырэктар дэпартаменту інфраструктуры Львоўскай гарадской рады.
Адначасова старшыня дэпутацкай камісіі інжынернага гаспадарства і транспарту Васіль Паповіч абвесціў пра тое, што Вярхоўная Рада Украіны хутка мае прыняць закон, згодна з якім кіроўцы, якія не выдаюць квіткі пасажырам, будуць плаціць штраф 100 грыўняў.
(па паведамленнях zaxid.net)
Комментарии
Отправить комментарий