Пераборлівыя турысты з-за Буга

 
all_inclusive.jpg

Палякі, якія выязджаюць на адпачынак за мяжу, усё часцей абіраюць гатэлі класа "усё ўключана" – вынікае з дадзеных партала Wakacje.pl. Найбольшай папулярнасцю сярод польскіх турыстаў нязменна карыстаецца Міжземнамор'е.

У першай палове гэтага года 60% інтэрнэт-карыстальнікаў, якія арганізуюць свой замежны адпачынак з дапамогаю партала Wakacje.pl., выбіралі 4- х або 5-зоркавыя гатэлі. Больш за палову (56%) турыстаў выбіралі варыянт пражывання "all inclusive", а 90 % дабіралася да месца адпачынку самалётам. Польскія турысты становяцца ўсё боле патрабавальнымі і ў залежнасці ад спосабу адпачынку, які яны могуць сабе дазволіць, жадаюць адпачываць з максімальным камфортам не адзін раз на год, “Таму ўсё большай папулярнасцю карыстаюцца прапановы з дадатковымі паслугамі”, - каментуе Магдалена Кшывавінска, дырэктар па маркетынгу партала Wakacje.pl. “Калі мы выязджаем на адпачынак у блізкія па папулярнасці краіны, мы ўсё часцей прагнем забяспечыць сабе высокі стандарт адпачынку”, - дадае яна.

У першай палове гэтага года на першых пазіцыях у рэйтынгу найболей папулярных сярод турыстаў з Польшчы краін традыцыйна размясціліся - Егіпет (34% замоваў на партале Wakacje.pl. у першым паўгоддзі 2008 году), Турцыя (13%), Грэцыя (9%) і Туніс (8%). Таксама нязменнай, хаця і меншай папулярнасцю карыстаюцца Італія, Іспанія і Балгарыя. Імкліва расце папулярнасць (прыкладна на 80%) Турцыі і Канарскіх выспаў.

(па паведамленнях польскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
888 .d88P 888 888 Y88b. d88P
888d888b. 8888" Y88b. d888 "Y88888"
888P "Y88b "Y8b. "Y888P888 .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.