У Львове зацікавіліся лёсам кнігарняў. Сёння, 28 жніўня, у кнігарні "Кніжныя крыніцы", што на вул. Бузковай 2 у Львове, адкрылася фотавыстава "Знішчаныя і забытыя львоўскія кнігарні".
"У экспазіцыі 40 фатаграфій будынкаў, дзе калісьці былі крамы. Таксама мы стварылі альбом-рэквіем з гэтымі фота, які ўжо паслалі Прэзідэнту Ўкраіны і прэм'еру Юліі Цімашэнка. Да таго ж кожная фракцыя гарадской рады атрымала такі альбом з выявамі ўжоі неіснуючых кнігарняў. Наведаць гэтую выставу мы запрасілі мэра Андрэя Садовага", - адзначыў на адкрыцці выставы яе аўтар, старшыня Асацыяцыі выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг Львова Міхась Ватуляк.
На фатаграфіях можна пабачыць забытыя кнігарні і тыя, на месцы якіх ужо з’явіліся "Макдональдс", "Сэканд хэнд", цырульні, "Алкацэнтр", гульнявыя аўтаматы. Таксама старшыня Ўкраінскай Асацыяцыі распаўсюджвальнікаў і кнігавыдаўцоў Аляксандр Афонін прывёў жахлівыя лічбы: у Львове кнігарні задавальняюць толькі 12% ад агульнага попыту, а ў Кіеве на 100 тыс. чалавек прыходзіцца адна кніжная крама.
(па матэрыялах украінскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий