Грузія, Эстонія, Літва і Ўзбекістан не даслалі сваіх удзельнікаў на Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў СНД і Балтыі "Пяць Зорак. Інтэрбачанне". Конкурс урачыста адкрываецца сёння ў Сочы.
Распавядаючы пра новы, міжнародны статус конкурсу, які з'яўляецца спадкаемцам расейскага фестываля "Пяць Зорак", які праводзіўся ў Сочы ў 2005-2007 гадах, расейскі спявак Іосіф Кабзон сказаў, што сёлета заснавальнік конкурсу Першы канал запрасіў да ўдзелу ўсе краіны былога СССР.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці будуць браць удзел у конкурсе Паўднёвая Асеція і Абхазія, Кабзон сказаў: "Пяць Зорак. Інтэрбачанне" праводзіцца сярод краін, якія яшчэ ўчора былі саюзнымі рэспублікамі адзінай дзяржавы. Паўднёвая Асеція і Абхазія гэтакімі не з'яўляліся, бо ўваходзілі ў склад Грузінскай ССР.
(па матэрыялах эстонскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий