У новым вучэбным годзе больш за 430 школ Латвіі пяройдуць на электронныя класныя дзённікі "e-klase".
У параўнанні з папярэднім вучэбным годам сёлета, колькасць школ, якія будуць выкарыстоўваць "e-klase" павялічылася на 70. Гэта ясна паказвае на мадэрнізацыю вучэбнага працэсу і ўсталяванне больш цеснага кантакту паміж бацькамі і школай.
Бацькі і вучні атрымліваюць доступ да электроннага дзённіка, дзе знаходзіцца ўся інфармацыя пра заданні, адзнакі і зацемкі, што прымушае школьнікаў больш сур'ёзна падыходзіць да вучэбнага працэсу.
У верасні пачне працаваць таксама праект "Разам ў падтрымку дзіцяці", які скіраваны на стварэнне базы дадзеных аб праблемах у паводзінах дзяцей у школе. Базай будуць карыстацца класныя настаўнікі, дырэктары, сацыяльныя працаўнікі, сацыяльныя службы самакіраванняў і муніцыпальная паліцыя.
(па матэрыялах латвійскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий