Трагічнае рэха Другой сусветнай

 
AK.jpg

У Польшчы знойдзеныя чарговыя сведчанні пра трагічны лёс польскіх вайскоўцаў на пачатку Другой сусветнай вайны. Гаворка вядзецца пра рэшткі 18 афіцэраў Корпуса памежнай аховы, забітых нямецкімі і савецкімі вайскоўцамі ў верасні 1939 года пад Кобрынам у Беларусі.

Пошук вялі супрацоўнікі Рады Аховы памяці пра барацьбу і пакуты. “Мы шукалі гэтыя рэшткі 15 гадоў. Яны былі знойдзеныя практычна цудам”, - паведаміў сакратар Рады Анджэй Пшэвозьнік.

Ён не хацеў казаць пра дэталі, але вядома, што без дапамогі мясцовага насельніцтва не атрымалася бы адшукаць рэшткі польскіх афіцэраў. Па заканчэнні эксгумацыі з’явіцца братэрская магіла для загінуўшых палякаў пад Кобрынам.

Нагадаем, што Корбрын у міжваенны перыяд быў сталіцай павета ў Палескім ваяводстве Другой Рэчы Паспалітай. У верасні 1939 году на Палессе, у наваколлях Шацка вяла баі самастойная аператыўная група "Палессе" генерала Францыска Клеебарга, а таксама часткі Корпуса памежнай аховы.

(па паведамленнях польскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
.d88P 888 888 Y88b. d88P
8888" 888d888b. .d88P "Y88888"
"Y8b. 888P "Y88b .od888P" .d8P""Y8b.
888 888 888 888 d88P" 888 888
Y88b d88P Y88b d88P 888" Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" 888888888 "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.