Варшаўскія ўлады жадаюць “наварыць” да мільярда злотых (500 000 даляраў) на лізінгу гарадской нерухомасці. Нічога падобнага не рабіў яшчэ ні адзін горад у Польшчы, а нават і ва Ўсходняй Еўропе. Чыноўнікі ўжо рыхтуюць спіс будынкаў. У будучыні не выключаецца з’яўленне там самага вядомага будынка Варшавы - Палаца Культуры.
На бліжэйшыя пяць гадоў сталіцы патрабуецца інвестыцый на суму звыш 15 мільярдаў злотых. А падаткаў паступае ўсё менш, у той час як будаўніцтва паступова даражэе. У адчайных пошуках дадатковых крыніц грошай “спецыялісты” ад нерухомасці знайшлі геніяльны выхад: будзем перадаваць будынкі ў лізінг.
Папярэднія правілы ўжо распрацаваныя. "З фірмай, якая будзе зацікаўленая ў такой паслуге, мы падпішам дамову на 10-15 гадоў. Яна на пачатку толькі адзін раз унясе грошы ў касу горада”, - тлумачыць шэф Бюро нерухомасці Марцін Байко.
“Горад будзе мець дастаткова грошай, а фірма зможа доўгія гады атрымліваць прыбытак ад эксплуатацыі будынка. Яна можа таксама інвеставаць у будынак. Пасля заканчэння дамовы аб'ект ізноў будзе належыць гораду. Падобнае рашэнне мае значную перавагу - мы не страчваем маёмасць і атрымліваем шмат грошай менавіта тады, калі яны нам асабліва патрэбныя на самыя важныя будоўлі. Напрыклад, на аб’екты Еўра-2012”, - дадае прэс-сакратар гарадскога самакіравання Томаш Андрышчык.
(па паведамленнях польскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий