Паводле дадзеных Банка Латвіі, у 2007-м годзе лавійцы прыслалі дадому з заробкаў каля 283 млн латаў (каля 403 млн еўра). Але каб дэклараваць свае даходы, то дурных няшмат: цяперашняя падатковая сістэма ў краіне адбірае грошы без разбору, ці зарабіў ты іх удома, ці за мяжою.
А між тым, багата дзе ў Еўропе стаўкі падаходнага падатку ніжэйшыя за латвійскія. Вось жа, сумленнаму латышу, што вярнуўся з якой Ірландыі, заплаціўшы падаткі, трэба яшчэ і на радзіме аддаць 5% розніцы паміж тамтэйшай і мясцовай стаўкамі.
Каб часам не прыдушыць “курыцу з залатымі яйкамі”, што ўжо за бягучыя паўгады “знесла” каля 150 млн латаў, урад Латвіі абяцае вызваліць сваіх гастарбайтэраў ад падатку ў краіне. Пакуль жа колькасць асобаў, што, вярнуўшыся, складае падатковыя дэкларацыі, меншае з году ў год.
(паводле матэрыялу novonews.lt)




Комментарии
Отправить комментарий