Кава з наркатычным мінулым

 
beanBag_web.jpg

На еўрапейскі рынак прыйшоў новы гатунак калумбійскае кавы – “Мансэрат”. Новая кава мае адметныя водар і смак, але яе галоўная “разынка” не ў гэтым. Кава “Мансэрат” урабляецца акурат на тых землях, дзе доўгі час вырошчваліся адно наркатычныя кока і амапола.

Што праўда, у калумбійскай вёсцы Мансэрат калісьці каву выраблялі. Аднак неспрыяльнае надвор’е ў прыродзе і на міжнародных рынках павярнула сялянаў 20 гадоў таму да іншых, выгаднейшых раслінаў. Вяртанне кавы адбылося тут у межах фінансаванай ўрадам “замяшчальнай” праграмы для фермераў.

Кава “Мансэрат”, паводле ацэнак мэнэджэраў кававых кампаніяў, мае надзвычайны попыт сярод гурманаў. Відаць па ўсім, “наркатычная” легенда дадае напою асаблівага смаку ў вачах знаўцаў. Так або іначай, але “замяшчальная” кава выдатна прадаецца – блізу 200 тонаў на год.

(паводле матэрыялу ictv.ua)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   8888888888  8888888888      d8888  
d88P Y88b d88P d88P d8P888
888 d88P d88P d8P 888
888d888b. d88P d88P d8P 888
888P "Y88b 88888888 88888888 d88 888
888 888 d88P d88P 8888888888
Y88b d88P d88P d88P 888
"Y8888P" d88P d88P 888


Введите код, отбражённый выше.