Венгерская грамада ў Закарпацці не хоча “паляпшаць вывучэнне ўкраінскай мовы” ў школах. Загад пра такое “паляпшэнне”, датычны навучальных установаў меншасцяў ва Ўкраіне, выдала міністэрства адукацыі.
Да сёння ў рускіх, польскіх, румынскіх, славацкіх школах па-ўкраінску выкладаліся 4 прадметы: украінская мова, літаратура, фізкультура і “Абарона Айчыны” (аналаг колішняй савецкай НВП). Праект міністэрства патрабуе павелічэння гадзінаў на дзяржаўную мову, пашырэння спісу ўкраінамоўных прадметаў, а нават увядзення дзе-нідзе дзвюхмоўнага выкладання.
Закарпацкія венгерскія школы заяўляюць, што міністэрскі загад выконваць няма як: бракуе кадраў і падручнікаў. Венграў падтрымалі мясцовыя дэпутаты, прыняўшы ў абласной радзе адмысловы зварот да ўрада. Турбуюцца, каб клопат пра дзяржмову не знішчыў “усю сетку навучальных установаў меншасцяў” ва ўкраіне.
(паводле матэрыялу zaxid.net)



Комментарии
Отправить комментарий