Балівуд Галівуду Потэра ўкраў

 
hariputtar4_140508_445x340.jpg

Галівуд Балівуду плагіяту не даруе - кампанія Warner Bros падала ў суд на індыйскую кінафірму Mirchi Movies. Яблыкам разладу стаўся Гары Потэр і ягоныя верагодныя клоны.

Індыйскі фільм пад назваю “Хары Путар: камедыя тэрору” (Hari Puttar: A Comedy of Terrors) меўся выйсці на экраны 12 верасня. Абвінавачаны ў крадзяжы бок ужо заявіў, што назву яны зарэгістравалі даўным-даўно, і для індускага вуха яна гучыць ані не падобна да “Гары Потэра”.

Не падобны да чорнакніжніцкае эпапеі і сюжэт індыйскага кіно. У ім вядзецца пра малога хлопца, які, седзячы ўдома, супрацьстаіць двум крымінальнікам, што хочуць скрасці нейкую таямнічую формулу. Адным словам, словы Джаан Роўлінз, музыка “Адзін дома”.

(паводле матэрыялу dnes.atlas.sk)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    d888     .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d8888 d88P Y88b
888 888 888 888 Y88b. d88P
888d888b. Y88b. d888 888 "Y88888"
888P "Y88b "Y888P888 888 .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P 888 Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" 8888888 "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.