Адкрываем слоўнік, знаходзім слова "колер" і чытаем. Такім чынам, колер – “змяненне каляровых хваляў нейкай крыніцы свету, якая ўспрымаецца нашым вокам ў выглядзе некаторых пачуццяў, якія мы называем каляровымі”.
Інфармацыя не дакладная, паколькі колеры і фарбы, прынамсі некаторыя, гэта яшчэ і выдумка Сатаны. Ён іх задумаў для таго, каб правакаваць людзей на непатрэбныя ўчынкі.
Менавіта так пастанавіў галоўны суд іранскай правінцыі Йезд. Адпаведна яго рашэнню ў рэгіёне забаронены нашэння адзення чырвоных і жоўтых колераў паколькі яны прыдуманы д'яблам для таго каб спакушаць і баламуціць мазгі добрых людзей. Асабліва гэта тычыцца мужчын, якія часам бачаць жанчын у жоўтым і чырвоным. У іх адразу назіраецца псіхалагічны дыскамфорт і поўная амнезія наконт кодексу прыстойных паводзінаў у грамадстве.
Рашэнне вельмі цікавае з пункту гледжання наступстваў. Мясцовым модніцам натуральна зараз прыйдзецца за любы хабар браць даведкі ў акуліста аб тым, што яны дальтонікі, бачаць усё навокал шэрым і чорным. Такім чынам можна будзе лёгка рабіць адмазкі ад прадстаўнікоў грамадскага парадку. Напрыклад, павінцілі копы цябе на вуліцы за каляровы грэх, а ты ім пачынаеш гнаць пургу: чаму я шпацыравала ў жоўтай сукенцы і чырвонай парандже? Дзе вы бачыце жоўтае і чырвонае? Паранджа шэрая, а сукенка карычневая. Я ж не слепая. вось даведка ад Айбаліта – “зрок мінус два, хранічны дальтонік”.
Другі момант: ці не працягнуць улады кампанію супраць крамольных колераў да поўнай перамогі над князям цемры? У такім выпадку шмат звычайных рэчаў будуць выглядаць абсалютна інакш
Кшталту…
Комментарии
Отправить комментарий