Гомасексуалізм

У прынцыпе гомасексуалізм гэта форма сексуальнай арыентацыі, калі не М і Ж, а М і М. Аднак, як аказваецца, гомасексуалізм з’яўляецца цудоўным сродкам давесці нелегітымнасць палітычных рэжымаў.

У Азербайджане на гэтым тыдні адбыліся выбары прэзідэнту, на якіх зразумела перамог Ільмах Аліеў – сын папярэдняга прэзідэнта. Натуральна апазіцыя усімі сродкамі намагалася давесці замежным назіральнікам тое, што выбары нацягнутыя. Яна шукала супярэчнасці ў Выбарчым кодэксу, праводзілі маніторынг усей інфы пра выбары ў мясцовых медыя (трэба было вылічыць колькі працэнтаў эфіру атрымалі чувакі з апазіцыі, а колькі – кандыдаты з лаяльных да Аліеву партый), пісала нейкія скаргі.

Аднак для назіральнікаў з АБСЕ галоўным аргументам каб не вызнаць аказаліся не трызненні дэмакратаў. Фундаментальным доказам сталі некаторыя акалічнасці скандалу вакол інтымнага жыцця азербайджанскага артыста і спявака Фаіка Агіева.

Некалькі гадоў таму Фаік развёўся з жонкай, якая таксама спрабуе сябе на сцэне. Акурат напярэдадні выбараў былая другая палова артыста заявіла, што сапраўднай прычынай капуту яе шлюбу быў...пасіўны гамасексуалізм спадара Агіева. Апошні натуральна заявіў, што гэта поўная шыза.

Аднак джына ўжо выпусцілі з пляшкі. Напрыклад, адпаведна мясцовым традыцыям заключаць шлюб можа выключна нявінная жанчына. Такім чынам, калі Агіеў “галубы”, то жонка лагічна дасюль мае быць нявіннай. Гэта адразу дала глебу для новых чутак і правакацый. Скандал працягваецца. На прыпынках, за столікамі у кафэ, на базарах усе размовы выключна пра сапраўдную арыентацыю Агіева. Выбары ўсім да аднаго месца. Параўнаўшы - якое месца ў грамадскай палемікі займае тэма абранне прэзідэнта і тэма інтымных прыгодаў Фаіка, назіральнікі з АБСЕ адразу зразумелі: дэмакратыя ў Азербайджане поўная лухта.

Падзеі ў сонечным Азербайджане прымушаюць задумацца улады краін, дзе пануе рэжым г.з. “кантраляванай дэмакратыі” ( выбары - усяго толькі імітацыя аўтарытарнага рэжыму). Каб не дапусціць дыскрэдытацыі электаральнага працэсу улады маюць кантраляваць прыватнае жыццё артыстаў, якіх часам цягне на нетрадыцыйныя палавыя кантакты.

Кшталту

Гомасексуалізм

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.       d8888   8888888888   .d8888b.  
d88P Y88b d8P888 d88P d88P Y88b
888 888 d8P 888 d88P .d88P
Y88b. d888 d8P 888 d88P 8888"
"Y888P888 d88 888 88888888 "Y8b.
888 8888888888 d88P 888 888
Y88b d88P 888 d88P Y88b d88P
"Y8888P" 888 d88P "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.