З гаршка – на філасофскі семінар

 
детская философия

У 6-ці дзіцячых садках эстонскага Тарту раз на тыдзень дзеці займаюцца філасофіяй. Гурткі для дзяцей ад 4 да 7 гадоў вядзе універсітэцкая магістрантка Эгле Сярэ.

Папярэднія страхі бацькоў кіраўнічка гуртка пастаралася развеяць, патлумачыўшы, што пра гісторыю філасофіі, яе асноўныя паняткі і іншыя спецыяльныя рэчы размова з дзецьмі весціся не будзе. Хутчэй – пра тое, “хто мы такія і чаму мы ёсць”. А таксама – “ці могуць кветкі быць шчаслівыя”, “што такое радасць” і “чаму дарослыя маюць права рашаць”.

“Тэхнікі філасофскіх разважанняў навучаць дзяцей мысліць самастойна і лагічна, падвысяць веру ў сябе, дапамогуць лепш даваць рады ў жыцці і разумець тое, што адбываецца вонкі і ўнутры іх”, - выказалася Эгле Сярэ. Апроч іншага, паколькі у гуртках будуць весціся дыскусіі, гэта дапаможа дзеткам ўдасканаліць мову і пашырыць слоўнікавы запас.

(паводле матэрыялу delfi.ee)

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
  .d8888b.    d888    888888888       d8888  
d88P Y88b d8888 888 d8P888
888 888 888 d8P 888
.d88P 888 8888888b. d8P 888
.od888P" 888 "Y88b d88 888
d88P" 888 888 8888888888
888" 888 Y88b d88P 888
888888888 8888888 "Y8888P" 888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя