Венгерская вёска не хоча еўрапейскіх сцягоў

 
2008junius_012.jpg

Ад мінулага тыдня з усіх грамадскіх пабудоваў у венгерскай вёсцы Леаніфалу зніклі сцягі Еўрапейскага Саюзу. Гэткім чынам жыхары венгерска-славацкага памежжа адрэагавалі на выхад у Славакіі новых падручнікаў для школ.

Паводле словаў старасты 3х-тысячснае вёскі, Чабу Ньры, ягоных землякоў надзвычай абурылі апошнія навіны ад супляменнікаў з-за мяжы. Славацкіх венграў нібыта прымушаюць вучыцца ў школах па падручніках, дзе ўсе геаграфічныя назвы – толькі па-славацку.

Дэманстрацыя з здыманнем сцягаў, у разуменні вяскоўцаў, павінна стаць сігналам для Брусэлю: разбярыцеся з уціскам меншасцяў у Славакіі. Славацкія ж палітыкі каментуюць навіну спакайней. З іхных словаў, уздбуджэнне нацыянальных пачуццяў у Венгрыі надта ж падазрона супадае з растучым там эканамічным крызісам.

Фінансавы крызіс адбіўся на венгерскай эканоміцы мацней, чым на суседскіх. Вось сродкі масавае інфармацыі і пераключаюць увагу насельніцтва з грашовых нястачаў на гаротны стан “братоў у замежжы”. Аднак жа, віцэ-прэм’ер Славакіі паабяцаў венгерскія заўвагі ўлічыць і ў падручніках у далейшым назвы даваць на дзвюх мовах.

(паводле матэрыялу pravda.sk)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   888888888   8888888888   .d8888b.  
d88P Y88b 888 d88P d88P Y88b
888 888 d88P 888
888d888b. 8888888b. d88P .d88P
888P "Y88b "Y88b 88888888 .od888P"
888 888 888 d88P d88P"
Y88b d88P Y88b d88P d88P 888"
"Y8888P" "Y8888P" d88P 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.