Вясёлыя могілкі ў Румыніі

 
mohilki
Румыны сьцьвярджаюць, што нягледзячы на тое, што Сапанта - пакінутая вёска, яна тым не меней, зьяўляецца адным з 20 самых цудоўных месцаў на сьвеце. Турыстычныя фірмы рэклямуюць вёску як месца больш прывабнае, чым егіпецкія піраміды. Чаму? Бо там знаходзяцца, бадай што, самыя вясёлыя могілкі на сьвеце. Каляровыя могілкі зьяўляюцца адным з найбольш важных тавараў на румынскім турыстычным рынку. Знакамітымі іх зрабіў Стан Патрас, мясцовы мастак, прыяцель Нікалая Чаўшэску, які ператварыў звычайныя могілкі ў мястэчка, перапоўненае колерамі. На кожным зробленым з букавай драўніны крыжы выразаны вясёлы вершык. Сам Патрас на сваім крыжы перад сьмерцю напісаў “Мабыць, я нічога дрэннага ў жыцьці не зрабіў: маляваў, кахаў і трошкі піў”. Людзі ў Сапанце ня ставяцца да сьмерці як да вялікай трагедыі. Яны сьцьвярджаюць, што сьмерць – гэта проста вароты ў іншае жыцьцё. Магілы, якія калісьці наведваліся толькі блізкімі памерлых, з часам сталіся такім жа самым прадуктам на турыстычным рынку як падарожжы да егіпецкіх пірамідаў ці наведваньне кенійскіх рэзервацыяў. У Сапанце кожны можа замовіць крыж натуральнай велічыні з букавай драўніны, падобны да мясцовых. Багатыя турысты купляюць гэтыя крыжы галоўным чынам у якасьці ўпрыгожыньняў, якія можна паставіць каля дому. Кошт “упрыгожаньня” складае каля 300 эўра. Уваход на вясёлыя могілкі толькі па квітках, і нават на час правядзеньня там пахаваньняў не зьяўляецца выключэньнем. (паводле польскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
.d88P 888 Y88b. d88P 888
8888" 888d888b. "Y88888" 888d888b.
"Y8b. 888P "Y88b .d8P""Y8b. 888P "Y88b
888 888 888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.