Reality Show

Reality Show - гэта адна з формаў тэлевізійных забаўляльных шоў. Іх галоўныя характарыстыкі – прамы эфір і прынцып спаборніцтва удзельнікаў праграмы. Прыклад - “Форт Байяр”.

Прызам пераможцу звычайна служаць, як правіла, каштоўныя рэчы кшталту аўто, або грошы. А вось ў ЗША за кошт падобных шоў змагаюцца з нелегальнай эміграцыяй.

Такім чынам на адным з каналаў Штатаў пачалі трансляцыю новага Reality - “Gana lо verde” – “здабудзь зялёнае”. Пад зялёным тут разумеюцца не баксы, якія таксама маюць зялёны колер. Мова пра – “green card” (англ: зялёная картка). Зялёная картка была ўведзеная урадам ЗША для іншаземцаў. Яе ўладальнік мае права легальна жыць і працаваць ў ЗША.

Патэнцыйная аўдыторыя шоў і яго героі такіх картак не маюць, але б вельмі хацелі іх атрымаць. Яны – нелегальныя эмігранты ў ЗША з краін Лацінскай Амерыцы, якія часам не маюць ні хаты, ні працы, ні адукацыі.. Для іх – гэтая картка проста фантастыка!

Аднак шлях да атрымання за карткі не просты. Удзельнікам праграмы прапануецца прайсці шэраг канкрэтных выпрабаванняў: паскакаць з даху на дах, убегчы ад злых сабакаў, пералезці праз высокі і мур, на хуткасць праехацца на цяжкім грузавіку і г.д.

Самае цікавае, што абяцанай зялёнай карткі пераможац не атрымлівае. Ён атрымлівае добрага адваката – яго аплачвае ТБ студыя, які спрабуе легальнымі сродкамі здабыць для свайго кліента тую “verdе”.

Канцэпцыя не звычайная і зразумелая. Замест таго, каб тырыць грошы ў мінакоў і прадаваць наркотыкі – чым яшчэ заняцца беспрацоўнаму эмігранту, нелегал можа атрымаць легальны статус. Трэба толькі добра фізічна падрыхтавацца да шоў.

Аднак ёсць тут і супярэчнасць. У выпадку, калі усё мужчынскае насельніцтва лацінскіх кварталаў, пачне сістэмна рыхтавацца да удзелу у праграме – вучыцца ў тым ліку на практыцы скакаць па дахах, бегаць ад злых аўчарак, рэзультат можа атрымацца дзіўным.

Кшталту...

Reality Show

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    d888   
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d8888
Y88b. d88P 888 888 888
"Y88888" 888d888b. 888d888b. 888
.d8P""Y8b. 888P "Y88b 888P "Y88b 888
888 888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P 888
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" 8888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.