Тыповы турыст - ашчадны і незадаволены

 
туристы

Кожны трэці турыст у свеце лічыць свой апошні адпачынак не вартым выдаткаваных грошаў. Зборны партрэт сучаснага падарожніка паспрабавалі шляхам апытання склаці на партале HolidayCheck.

Матэрыялам аналізу сталі 114 тыс ацэнак гатэляў, выстаўленых наведнікамі на партале з чэрвеня па кастрычнік 2008 г. Між іншым, выявілася, што ажно 20% турыстаў не параілі б сваім сябрам гатэлю, дзе спыняліся самі.

Тыповы сучасны турыст – чалавек ад 36 да 45 гадоў. Ён падарожнічае, як правіла, з партнёрам адзін-два разы на год. Найчасцей турысты наведваюць Турцыю і Егіпет.

У адпачынак з дзецьмі выяжджае толькі кожны чацверты падарожнік. Каля 30% апытаных схільныя адпачываць у ліпені месяцы, а сярэдняя працягласць знаходжання на адпачынку складае 2 тыдні.

Болей за палову наведнікаў парталу прызналася, што купляла тур праз Інтэрнэт (57%), а традыцыйны офіс бюро падарожжаў абралі 43%.

Крыніца: РАР

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
  .d8888b.    d888     .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d8888 d88P Y88b d88P Y88b
Y88b. d88P 888 888 888 .d88P
"Y88888" 888 Y88b. d888 8888"
.d8P""Y8b. 888 "Y888P888 "Y8b.
888 888 888 888 888 888
Y88b d88P 888 Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" 8888888 "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя