Гаспадар аднаго з нямецкіх бараў прыдумаў, як абыйсці забарону на паленне ў ягонай ўстанове. Усім жадаючым запаліць ён запрапанаваў…дзірку ў сцяне, праз якую можна было прасунуць галаву на вуліцу і "падыміць".
Міхаэль Віндзіш, гаспадар бара і рэстарацыі “Мальтермайстер Турм”, што ў Ніжняй Саксоніі выразаў тры дзюры ў сцяне каля столікаў, у адказ на прыняцце мясцовымі ўладамі закону аб забароне палення ва ўстановах харчавання.
Калі хочацца запаліць, кліенту трэба толькі прасунуць галаву ў дзюру, а праз дзве невялічкія дзіркі ўнізе можна прасунуць рукі з папяросай або люлькай. Каб халоднае паветра не пранікала унутр бара, да дзірак прымацаваныя адмысловыя засланкі.
"Зараз кліенты могуць зацягвацца цыгарэтай не выходзячы з бара" - паведаміў Віндзіш парталу Ананова. Мясцовыя СМІ прагназуюць, што ідэя прыйдзецца да спадобы ў шматлікіх гарадах Саксоніі, дзе з Новага Года ўводзяць забарону на паленне ў грамадскіх месцах. (РАР)
Комментарии
Ура! Надо
В Лондоне
только дверь
разве что пробивать дырки в соседние помещения
2008 год в
Отправить комментарий