Новы раман Каэльё

 
koelho.jpg

Модны бразільскі пісьменнік Паула Каэльё, распавядаў у інтэрв’ю брытанскай Guardian, аб сваім новым рамане “Пераможца застаецца адзін”, які ў хуткім часе павінен з’явіцца ў продажы. Літаратар вызначыў свой твор, як “застыўшы партрэт таго, дзе мы знаходзімя зараз”.

Як зазначыў пісьменнік: “Я напісаў раман у лютым мінулага году, яшчэ перад тым фінансавым калапсам. Мы страцілі кантакт з рэчаіснасцю, прастату жыцця. Гэта кніга аб тым, як мы ускладняем нашы жыцці і як маніпулююць нашымі марамі”.

Агульная колькасць выпушчаных тыражоў кніг Паула Каэльё складае 150 мільёнаў асобнікаў. Толькі раман “Алхімік” разышоўся тыражом у 35 мільёнаў копій, без уліку пірацкіх выданняў.

“Гэты ажыятаж вакол “Алхіміка” не быў штучна раздуты выдавецтвамі. Калі раман быў надрукаваны, ён не прадаваўся і мой выдавец сказаў, што кніга ніколі не разыйдзецца. Тады я падумаў, што сам знайду выдаўца. Я пачаў хадзіць ад аднаго выдавецтва да другога і вось вынік – “Алхімік” самая перакладаямая на замежныя мовы кніга пры жыцці аўтара”, - зазначыў Каэльё ў канцы інтэрв’ю.

Ад сябе дададзім, што магчыма было б лепш, каб ён застаўся сядзець дома.

(па матэрыялам брытанскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  d888        d8888    .d8888b.   8888888888 
d8888 d8P888 d88P Y88b d88P
888 d8P 888 888 d88P
888 d8P 888 .d88P d88P
888 d88 888 .od888P" 88888888
888 8888888888 d88P" d88P
888 888 888" d88P
8888888 888 888888888 d88P


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.