Сталі вядомыя вынікі польскага конкурсу Press Photo
Палітыка і мастацтва часам немагчыма падзяліць, бо настолькі моцны ёсць іх узаемны ўплыў. Смаленская трагедыя стала знакавай падзеяй для Польшчы і зараз яе водгаласы можна пачуць падчас шматлікіх імпрэзаў і фестываляў, прысвечаных мастацтву. Мастацтва рэпарцёрскага здымку - галіна, якая самая першая адчула на сабе подых той катастрофы.
На шостым фестывалю, арганізаваным польскай асацыяцыі BZWBK Press Photo галоўная ўзнагарода дасталася фатографу Лукашу Астальскаму за здымак…Пуціна і Туска. Калі хто памятае, гэта той здымак, дзе два прэм'ер-міністра па-брацку абдымаюцца падчас сустрэчы на мейсцы трагедыі. Першае месца, канешне, атрымаў не так сам здымак, як ідэя паяднання двух народаў. Сярод лаўрэатаў таксама фотакарэспандэнт "Gazeta Wyborcza" Томаш Каміньскі, а таксама вядомы польскі фотамастак Барташ Бабкоўскі.
Па паведамленнях польскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий