Памяць не ўмірае

 
надежда и скорбь

У Літве адзначылі Дзень смутку і і надзеі

14 чэрвеня ў літоўскіх гарадах адзначылі Дзень смутку і надзеі ў памяць аб ахвярах акупацыі, генацыду і рэпрэсій. Мерапрыемствы, прысвечаныя 70-м угодкам акупацыі Літвы, пачаліся 9 чэрвеня і будуць доўжыцца да 16 чэрвеня.

Апоўдні ў Вільнюсе на пляцы Незалежнасці адбылася цырымонія ўзняцця сцяга, на якой прысутнічалі Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, спікер парламента Ірэна Дэгутэне, прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс. Ад пляца Незалежнасці ўдзельнікі мітынгу прайшлі па праспекце Гедыміна да Музея ахвяр генацыду, дзе адбылася цырымонія ўшанавання памяці ахвяр акупацыі, генацыду і рэпрэсій.

Вячэрнія мерапрыемствы складаліся з гадзіны памяці ў мемарыяла на чыгуначным вакзале ў Новай Вільні, канцэрта ў падворку Цэнтра даследавання генацыду а таксама імшы ў вільнюскім Кафедральным саборы.

А 15 чэрвеня ў вёсцы Ута Варэнскага раёна, у былой памежнай заставы ўвекавечаць памяць першай ахвяры савецкага ўварвання - памежніка Аляксандраса Бараўскаса.16 чэрвеня ў зале імя 11 сакавіка пройдзе міжнародная канферэнцыя "1940 год у балтыйскіх краінах: жалезная заслона апускаецца", прысвечаная акупацыі і анэксіі балтыйскіх краін

Па паведамленнях літоўскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
.d88P 888 888 .d88P
8888" .d88P 888d888b. 8888"
"Y8b. .od888P" 888P "Y88b "Y8b.
888 888 d88P" 888 888 888 888
Y88b d88P 888" Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" 888888888 "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.