Луўр застаецца самым папулярным музеем свету. Як паведамляецца са спасылкай на штогадовы рэйтынг The Art Newspaper, у 2008 годзе яго наведала 8,5 мільёны чалавек. Другое месца заняў Брытанскі музей, наведванне якога склала ў гэтым годзе 5,93 мільёны чалавек.
У 2007 годзе Луўру таксама дасталося першае месца ў рэйтынгу, на падставе дадзеных, якія пастаўляюць самі музеі.
На трэцім месцы знаходзіцца Нацыянальная галерэя мастацтваў у Вашынгтоне (4,46 млн), на пятым музей Метраполітэн у Н’ю-Йорку (4,82) на шостым - музеі Ватыкану (4,44млн).
У дзесятку найбольш папулярных музеяў увайшлі толькі музеі Еўропы і ЗША, у Азіі найлепшы паказчык - у Нацыянальнага цэнтра мастацтваў, што у Токіо. Ён займае 13 месца з 2,7 мільёнаў наведвальнікаў.
(па матэрыялах брытанскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий