Пацяпленне можа прынесці дадатковыя клопаты: каб прадухіліць змены клімату, багатыя краіны павінны будуць шмат інвеставаць у бяднейшыя краіны. Вялікая частка гэтых грошай будзе, верагодна, папросту раскрадзеная - сцвярджаюць эксперты, якіх цытуе часопіс "New Scientist".
Напрыклад Кітай жадае выйсці на "зялёны" шлях развіцця і перавесці электрастанцыі з вугля на узнаўляльные крыніцы энергіі. Калі не дапамогуць ім ЗША і Еўропа, то гэта наступіць не хутка. Бедная краіна павінна будзе даць рады засухе і змагацца з падвышэннем ўзроўня мора. У адпаведнасці з планамі ААН, бюджэты заможных дзяржаў, прызначаныя на дапамогу, павінны будуць узрасці ў два разы.
Як вынікае з даследаванняў эканамістаў Іляны Куземкі і Эрыка Веркера, краіна, прадстаўнікі якой засядаюць у Радзе Бяспекі ААН атрымоўвае ад ЗША на 60 адсоткаў больш грошай, чым трэба, што з'яўляецца формай хабару. Алекс Дрэер з універсітэта ў Гётынгене высвятліў, што краіны, якія атрымліваюць “шчодрую” дапамогу часцей, галасавалі згодна з просьбамі сваіх амерыканскіх дабрачынцаў.
(PAP Life)
Комментарии
Отправить комментарий