Ажно 1,5 тыс даляраў каштавала Нацыянальнаму ТВ Румыніі аднаразовая істэрыка яго супрацоўніцы. Тэлеканал аштрафавалі за “выключную жорсткасць”, прадэманстраваную вядучай пад час эфіру... інтэрактыўнае віктарыны (т зв “quiz-а”).
Як можна меркаваць з сюжэту роліка на Youtube", вядучай Адэлі Лупсэ папросту надакучыла стаяць і чакаць, пакуль затарможаныя слухачы пацягнуцца да сваіх слухавак і паведамяць правільныя адказы. Яна раз’юшылася, скінула тэлефон на зямлю і стала скакаць на ім, з крыкамі “Ну, давайце! Тэлефануйце мне!”
Паводзіны вядучай гэтак абурылі гледачоў, што ў выніку бедную Адэлю звольнілі з працы, а Нацыянальнае ТВ пакаралі на 5 тыс леяў. Прагрэс на яве – пасміхаюцца скептыкі і цынікі – яшчэ 20 гадоў таму ў эфіры румынскага ТВ можна было глядзець расстрэл супругаў Чаўшэску. І тады за гэта ніхто не штрафаваў, як за “неапраўданую агрэсіўнасць”.
(паводле матэрыялу pardon.pl)
Комментарии
Отправить комментарий