Латвія пачынае сезон пеўчых фэстаў
У Латвіі пачынаецца сезон традыцыйных пеўчых святаў. Песня, як вядома, дапамагае, і будаваць, і жыць, і гуртаваць нацыю. Латышы гэта добра ведаюць, таму спяваць пачынаюць са школьнага ўзросту. У суботу і нядзелю ў Рызе пройдуць масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя X Латвійскаму школьнаму святу песні і танца, у якім возьмуць удзел дзесяткі тысяч дзяцей.
Свята пачалося з шэсця па вуліцах Рыгі - у ім прынялі ўдзел больш за 30 000 чалавек. На чале калон ішлі Прэзідэнт Валдзіс Затлерс, прэм'ер-міністр Валдзіс Дамброўскіс, міністр адукацыі Таццяна Коке і мэр Рыгі Ніл Ушакоў. Шэсце прайшло каля помніка Волі, дзе палітыкі ўсклалі кветкі.
А у суботу ўвечар у Межапарку адбудзецца харавы канцэрт падчас якога адначасова будуць спяваць 12 500 дзяцей і юнакоў. У канцэрце будуць браць удзел таксама 700 танцавальных ансамбляў, 900 музыкаў са школьных духавых аркестраў, а таксама вядомыя выканаўцы - Рэнарс Каўперс, Aisha ды іншыя.
Нядзеля - апошні дзень Свята песні - пачнецца з імпрэзы ў Верманскім садзе (з 9.00) і завершыцца танцавальнымі канцэртамі на стадыёне "Даўгава".
Па паведамленнях латвійскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий