Выдаўцы баяцца страціць грошы праз піратаў
Здавалася, што электронная рэвалюцыя ў польскіх бібліятэках, была ўжо вырашанай справай. А ўсё праз жаданне выдаўцоў ашчадзіць грошы на сігнальных экзэмплярах. З 1 красавіка большая частка новых кніжак, якія трапляюць ад выдаўцоў да бібліятэк мела быць у электронным выглядзе. Аднак ў апошні момант большасць выдаўніцтваў вырашыла адмовіцца ад гэтай ідэі. Прычына - выдаўцы баяцца, што піраты будуць сцягваць кніжкі да Інтэрнэту.
Ідэя замены папяровых кніжак на e-book узнікла невыпадкова. Усе выдаўніцтвы маюць перадаваць 18 экзэмпляраў бясплатна да агульнапольскіх бібліятэк. Цягам году на рынку з'яўляецца каля 20 тысячаў новых кніжак, што азначае 300 тысяч дармовых кніжак. Гэта каштуе выдаўцам разам каля 11 мільёнаў злотых (3,5 мільёна даляраў) штогод.
Польская выдавецкая палата паставілася ўважліва да просьбаў выдаўцоў і вырашыла, што толькі 5 з тых 18 кніжак мае быць папяровымі, рэшта можа быць у электронным выглядзе. І вось калі ўсё было вырашана, найбуйнейшыя польскія выдавецтвы адмовіліся ад электронных кніжак, бо не вераць, што іх кніжкі будуць у бяспецы.
Па паведамленнях польскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий