Playboy на латышскай пачакае

 
латвияс зайчикс

Планам выдавецтва Zurnals Santa не наканавана ажыццявіцца – крызіс. Запланаваны на вясну 2009 года выхад першага нумара часопіса Playboy на латышскай мове адкладзены на неакрэслены тэрмін. Старшыня кіраўніцтва Zurnals Santa Іварс Зарыньш адзначыў, што прагнозы на год былі занадта аптымістычныя. Выдаўцы вырашылі скарэктаваць свае планы.

Выданне часопіса для мужчын па-латышску планавалася даўно, яшчэ ў 2005 годзе. Аднак па розным прычынах выданне першага выпуску пераносілася.

Па прагнозах выдаўцоў, гэты праект можа праляжаць на паліцы яшчэ пару гадоў. Амерыканскі ўладальнік брэнда Playboy паведамленне пра змены планаў успрыняў са стаічным разуменнем. У рэдакцыі запэўніваюць, што астатнія выданні Zurnals Santa будуць выходзіць як і раней.

(па інфармацыі латвійскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   888888888    d888     .d8888b.  
d88P Y88b 888 d8888 d88P Y88b
888 888 888 .d88P
888d888b. 8888888b. 888 8888"
888P "Y88b "Y88b 888 "Y8b.
888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P 888 Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" 8888888 "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.