Вельмі Сярэдняя Еўропа

cynamon's picture

Пішу для не-мэтавай аўдыторыі. У сэнсе - якая ты маладзёж, калі не ведаеш, хто такі Карэл Гот! Апрача Карэла Гота, цікаўлюся сабой, дзецьмі, бюстамі, сабачкамі і трусянятамі. І не кажы, кума, што гэта нецікава!

Пост-капіталізм з каляровым тварам

Малюй, дзетка, малюй

Старажытныя грэкі не ведалі аранжавага колеру, а бразільскія індзейцы камайюра і па сёння не адрозніваюць сіняга ад зялёнага. Даруем адсталым англасаксонцам дальтанізм на блакіт і яшчэ раз паўторым, замест іхнага “Richard Of York Gave Battle In Vain” - “Чорцік Аднойчы Жалейку Знайшоў, Бадзёра Сабраўся Фукаць”. Амэн.

Ніякага “індыга”... Ніякага, чорцік Вас дзяры, “джынсу”, “махагону” і “дзікай суніцы”! Я не фарбую валасы, мне не патрэбныя Вашыя “фуксія” і “сэпія”! Не, я не хачу аўто колеру “ласося”, я не канадзец! Я хачу звычайную жоўтую...

Не плакаць, не смяяцца, а проста знайсці - хто вінаваты. Які чорцік нафукаў поўную торбу колераў, якіх я проста не бачу? Як і ўсе прыстойныя людзі... Хто, якая навалач прыдумала фарбу пад назвай “Драздовае Яйка”? Я браў на палец – людзі! Гэта звычайная сіняя!

Дзякуй Вікіпедыі, вінаваты-такі знайшоўся. Сіёнскія мудрацы з 1903 г шыфруюцца пад іменем “Crayola crayons” – амерыканскія вытворцы дзіцячых крэйдаў і фламайстараў. І заадно – шалёныя мультыплікатары колеравае шызафрэніі.

Crayola crayons сціпла пачыналі ў 1903 г у Нью-Ёрку з васьмі крэйдаў. І цэлых 45 гадоў амэрыканскім дзецям было даволі: Чорнага, Сіняга, Карычневага, Зялёнага, Аранжавага, Чырвонага, Фіялетавага і Зялёнага. Неяк круціліся, і парадак быў.

Крызіс заходняй рацыянальнасці, пошукі экзістэнцыі, тэалогія пасля Асвенцыма, сацыяльная дзяржава... А Crayola crayons у 1949-м ладзяць першую дывэрсію супраць здаровае перцэпцыі і дзіцячае арганалептыкі. На пасляваенны рынак выкідваюцца алоўкі: Абрыкосавы, Аліўкава-Жоўты, Аранжава-Чырвоны, Архідэйны, Асотавы, Барвінкавы, Бірузовая Бель, Валошкавы, Вясновая Зеляніна, Гаркава-Салодкі (!), Дынны, Маісавы, Сіне-Зялёны, Фіялетава-Сіні, Ружовы Гваздзік і Цагляная Чырвань.

Кароткі адпачынак – і, у 1958-м, чарговы залп па вачах: Аквамарын, Жывое Золата, Лавандавы, Лясная Зеляніна, Тутавае Дрэва, Флоцкая Сінь і Палёны Аранжавы.

Крэатыўнасць “Крэёла Крэянс” не ведае межаў. Настаўнікі просяць – не называць крэйдавыя фарбы словамі “Берлінская Лазур” ды “Індзейскі Чырвоны”. Некарэктныя асацыяцыі, ведаеце... Калі ласка, вот вам “Паўночная Сінь” і “Каштанавы”. Не падабаецца “Flesh” – вазьміце “Peach”!

У 1972-м Гумбэрты Гумбэрты з поўнымі кішэнямі крэйдаў распачынаюць у Амэрыцы сэксуальную рэвалюцыю. Дзеткам прапануюцца флуарэсцэнтныя алоўкі - услухайцеся ў музыку: Атамны Мандарын, Грымучая Зеляніна, Дзікі Кавун, Лазэрны Лімон, Нэонавая Морква, Радыкал Рэд і Пурпурны Гламур!

Далоў дыктат спектрографаў і храматычных табліцаў! Хто малюе – той і вырашае, які гэта колер… У 1993-м Crayola crayons аб’яўляюць конкурс найлепшых назоваў для “новых” колераў. У выніку – раз’юшаная фантазія спажыўцоў нараджае на свет “Веліч Пурпуровай Гары”, “Драздовыя Яйкі”, “Ерыхонскую Ружу”, “Пашчыкаці-Мяне-Ружовы” і “Рацматацц”...

... Я яшчэ не скончыў, а Аліна Арлова ўжо плача за сцяною. Я ведаю, чаму: яна проста не ў стане адрозніць адну сваю прыдумку ад другой, “Рацл-Дацл-Роўз” – ад “Макаронаў-з-Сырам”. Яна б і адрозніла, дзіця 89 году, але сыр стаў надта ўжо ружовым, а ружы – сырнымі...

Сусед: чаго гэта ты дзверы на пляцоўку начорна памаляваў?
Я: задзяўбала з года ў год надпісы розных смаркачоў сьціраць!
Сусед: ха-ха-ха! Дык у іх жа і белыя маркеры ёсьць!

Аляксей Крукоўскі

Comments

Берлінская лазур - дарэчы не вынаходка СС, а цалкам старая аўтэнтычная назва. Пра гэта мне распавялі на ўроках хіміі, бо так называюць яе хімікі. Упс.

cynamon's picture

Цалкам старая аўтэнтычная назва - "Prussian Blue". Уж ізьвініце. Ды і ня йшла быццам гаворка, што яе ў СС вынайшлі: яны яе камерцыялізавалі.

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
  .d8888b.    .d8888b.    d888     .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d8888 d88P Y88b
888 888 888 888
888d888b. 888d888b. 888 .d88P
888P "Y88b 888P "Y88b 888 .od888P"
888 888 888 888 888 d88P"
Y88b d88P Y88b d88P 888 888"
"Y8888P" "Y8888P" 8888888 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя