Злодзеі і "агрэсіўныя латышы"

казюкас - казюки

У выходныя ў Вільнюсе прайшло адно з галоўных вясновых мерапрыемстваў - традыцыйны кірмаш рамёстваў Казюкас (Казюкі). Вільнюскім Казюкам ужо больш 400 гадоў, традыцыя арганізацыі кірмашоў сягае каранямі ў часы ВКЛ і звязаная з царкоўным святам у гонар святога Казіміра. Сёлета як арганізатары, так і ўдзельнікі кірмаша адзначаюць вялізны наплыў наведвальнікаў, што асабліва адчувалася ў мінулую суботу. Усяго ў святочным кірмашы Казюкас прынялі ўдзел каля 1300 гандляроў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі.Read more

Салодкае свята

искусство шоколада

Штогод напярэдадні Дня жанчын львоўскія ўлады імкнуцца падсаладзіць жыццё жанчынам і арганізуюць з гэтай мэтай гарадское Свята шакалада. Сёлета свята пачалося 6 сакавіка, калі вядомы кандытар Валянцін Штэфаньё з Ужгарада, прадставіў львавянам знак горада - шакаладнага Льва. А скончыўся "шока-фэст" балем у Доме вучоных, дзе адбыўся дабрачынны аўкцыён, на якім прадаваліся шакаладныя шэдэўры.Read more

Вуліца імя "не чужога" Бруна

бруно

У гістарычным цэнтры Вільнюса на адно гістарычнае імя паболела. Гарадскія ўлады ўрачыста адкрылі вуліцу імя чалавека, трагічны скон якога стаў своеасаблівай прэзентацыяй Літвы ў свеце. У Старым горадзе цяпер ёсць вуліца Бруна Баніфацыя - архібіскупа і манаха, якога нашыя паганскія продкі забілі ў XI стагоддзі. Вуліца Баніфацыя невялічкая і месціцца ля касцёла Св.Read more

Івана-Франкоўск разам з намі!

памятник Грюнвальд

Да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы сёлета рыхтуюцца Вільнюс і Наваградак, Гродна і Варшава, Кракаў і Мінск, Кіеў і… Івана-Франкоўск. Урачыстасці ў гонар слаўнай перамогі нашых славянскіх продкаў адбудуцца ў Івана-Франкоўску ў межах гарадскога праекту "За гонар! За славу! За народ". На гэтым тыдні адбылося першае паседжанне ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы да свята пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па асвеце гарадской рады гісторыка Святланы Ўваравай.Read more

У цягніку, як у ЕС

женское купе

Украіна ціха, павольна, але непазбежна набліжаецца да Еўрасаюзу. Вось свежы прыклад. З чэрвеня ва ўкраінскіх пасажырскіх цягніках з’явяцца паасобны купэ для мужчын і жанчын. Змены ўводзяць разам з новым графікам руху, які будзе актуальны ад 30 траўня. Беларускім турыстам, якія збіраюцца вандраваць на поўдзень у бок Крыма альбо Адэсы, такія веды вядома прыдадуцца.Read more

А "былы" стане ў чарговы раз дзедам

дед и внук

Сяброўка Лізаветы Ефрасінінай, жонкі Андрэя Юшчанкі, распавяла ўкраінскім СМІ пра тое, што былы Прэзідэнт рыхтуецца стаць дзедам. Ірына, піар-мэнэджэр аднаго з кіеўскіх мадэльных агенцтваў паведаміла: "Ліза павінна была нарадзіць у лютым. Я штодня цікавілася, як яе самаадчуванне і ці нарадзіла яна ўжо. Хутка вясна, а аб папаўненні ў сям'і Юшчанкі нічога не чуваць.Read more

За Паланскага – адкажаш!

занусси за Поланского

Мікеланджэла Антаніёні меў пазашлюбных дзяцей. Ці азначае гэта, што нашчадкі павінны замазаць яго фрэскі? Шапэн уважаўся сучаснікамі за непапраўнага бабніка, а Фрэдзі Мэрк'юры быў гамасэксуалістам. Ці азначае, што мы павінны выкрасліць іх творчасць з нашай памяці? Былыя дзеячы руху "Салідарнасць" з польскага гораду Аполе такімі складанымі маральнымі дылемамі не пераймаюцца.Read more

"Контра-страйк" па-за законам?

контра

Палітычныя жарсці не перашкаджаюць украінцам змагацца за ўмацаванне маральнасці ў грамадстве. Гэтым разам маем справу з выпадкам самацэнзуры. Асацыяцыя кампутарных клубаў Украіны, спасылаючыся на сусветныя практыкі, прапаноўвае ўвесці ўзроставыя абмежаванні для аматараў кампутарных забавак каб засцерагчы падлеткаў перад гвалтам у тых гульнях.Read more

Гахнем камісіяй па безгустоўшчыне і разгільдзяйству

таллинн

Дарадца Талінскай мэрыі па ахове старажытнасцяў прафесар Юры Куускемаа, пра якога мы ўжо распавядалі раней, пачаў сваю дзейнасць на новай пасадзе, так бы мовіць, з "зачысткі тэрыторыі" ад праяваў безгустоўшчыны. Як першы крок - прапанова спадара Кускемаа склікаць напярэдадні дзён Старога горада канферэнцыю для выпрацоўкі агульнай канцэпцыі аздаблення гістарычнага цэнтра і размяшчэння там рэкламных матэрыялаў.Read more

Капусцінскі non fiction

капущинский

Вялікі польскі журналіст – Рышард Капусцінскі – дачакаўся на радзіме праблемаў праз тры гады па смерці. Ужо другое выдавецтва ў Польшчы адмаўляецца выдаваць ягоную літаратурную біяграфію. Прычына – упартае нежаданне ўдавы публіцыста і падарожніка, Аліцыі, падзяліцца з грамадскасцю скандальнымі фактамі з ягонага жыцця.Read more

Мастацкае прызнанне ў каханні

признание в любви

Вядомая кіеўская фотамастачка Юлія Варанцова сабрала самых вядомых мужчын Украіны ў праекце "100 прызнанняў у каханні". 36-гадовая дызайнерка запрасіла зорак прыйсці на здымкі ў белай кашулі і з кветкамі. "Мне важна было перадаць урачыстасць моманту, перажыванні, звязаныя з падарункамі і кветкамі. Бо нават зоркі хвалююцца, калі прызнаюцца ў каханні "- гаворыць Юлія Варанцова.Read more

Прэзідэнт разглядае прапановы

арсенал искусства киев

Куды сыходзяць Прэзідэнты пасля кадэнцыі? Хтосьці сыходзіць у банк або фінансавую кампанію, некаторыя ствараюць уласныя фонды і ездзяць па свеце з лекцыямі. А Віктар Юшчанка мае намер узначаліць наглядальную раду слыннага ўкраінскага музея "Мистецький арсенал" (Арсенал мастацтва) у Кіеве. Пра гэта ён паведаміў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Кіеве.Read more

Найлепшая літоўская полька

полька литвы

У нядзелю 14 лютага ў Вільнюсе ўрачыста завяршыўся штогадовы конкурс прыгажосці на якім журы, а таксама шматлікія гледачы выбіралі найлепшую дзяўчыну літоўскай Палоніі. Конкурс "Міс Полька Літвы 2010", арганізаваны "Кур'ерам Віленскім" - найбуйнейшай польскамоўнай газетай Літвы - адбыўся ўжо ў 15-ы раз.Read more

З чаго пачалася кава

кульчицкий кофе

Львоўскі аблсавет абвясціў 2010 год годам Юрыя Кульчыцкага, славутага выхадца з Львоўшчыны, героя бітвы з туркамі пад Венай, які пасля перамогі першым у Еўропе адкрыў кавярню і навучыў еўрапейцаў піць каву. Сёлета да 370 -угодкаў яго нараджэння львоўскія кіношнікі вырашылі зняць дзьвухсерыйны дакументальны фільм "Два дні, якія змянілі свет".Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя