Заходнія журналісты "ўзяліся" за новага ўкраінскага Прэзідэнта. Шмат хто з іх лічыць, што Віктар Януковіч не саступае ў моўным нігілізме экс-прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму. Так напрыклад The Guardian успамінае як старыя ляпы Януковіча тыпу "Ганны Ахметавай", так і новую моўна-палітычную "балбатню" прэзідэнта Ўкраіны ў Брусэлі.Read more
Заўважана: вясна спрыяе абуджэнню прыроды , грамадства і застарэлых хваробаў. Першымі абуджаюцца актывісты левых партыяў. Так 7 сакавіка ў Варшаве пад лозунгам "Салідарныя ў крызісе, салідарныя ў барацьбе" адбылася штогадовая акцыя пад назвай "Вялікая Варшаўская Маніфа" (не блытаць з "Антыфа").Read more
Самы буйны і адзіны вытворца курынага мяса ў Эстоніі Tallegg мае цяжкія часы. Канкурэнцыя з боку імпарту расце, прыбыткі падаюць ды і пакупнік стаў нейкі распешчаны. Маркетолагі Tallegg вырашылі падвысіць шанцы фірмы ў барацьбе з канкурэнтамі пры дапамозе новага пакавання.Read more
Знаменитый польский полярник Марек Каминский хочет быть первым человеком, который зимой на каноэ проплывет всю Вислу – от истоков под Освенцимом и до устья в Гданьске. Длина трассы составляет около тысячи километров. В пятницу Каминский выплыл из Освенцима, как говорится “вниз по реке”. Предполагаемая дата его появления в Гданьске - 20 марта.Read more
Спачатку былі фальшывыя бланкі, потым увесь сайт ператварыўся ў падробку. Некалькі тыдняў на фальшывым сайце польскага ўльтракансерватыўнага Радыё Марыя побач з актуальнымі артыкуламі і свежымі навінамі, раскладамі перадач і трансляцыямі імшаў знаходзіліся рахункі, якія зусім не належылі да сапраўднага прадпрыемства а. Рыдзыка.Read more
Колькасць католікаў расце і нават трошкі хутчэй за насельніцтва Зямлі. Зараз у свеце адсотак католікаў складае 17,4. Аднак, яшчэ больш расце колькасць біскупаў - па-над 1% штогод. Зараз іх у свеце больш за 5 тысяч. "Не выключана, што такі рост ёсць вынікам добрага самаадчування і падвышэння пенсійнага ўзросту святароў", - піша з гэтай нагоды штогадовы часопіс Папы, Annuario Pontificio 2010 у якім можна знайсці дадзеныя аб структуры Касцёла.Read more
Палякі сталі меней піць піва? Факт. Статыстыка гаворыць пра канец залатой дэкады для польскіх бравароў. Прыкладна ад 1998 года Польшча ў хуткім тэмпе набліжалася да краінаў-лідараў па вытворчасці і спажыванні піва. Спажыванне піва на душу насельніцтва у гэтым перыядзе вырасла ад 53 літраў у 1998 да 94 літраў у 2008. Палякі апошнім часам практычна дыхалі ў патыліцу немцам ды чэхам.Read more
Украинские миллиардеры не скрывают своей радости: ведь это « их» человек встал у руля власти в Украине. По мнению бизнесменов, с избранием Виктора Януковича, отношения между ними и властными структурами выйдут на «новый качественный уровень». Миллиардеры уверены - он лучше, чем кто-либо другой.Read more
Аказваецца не ўсе чакаюць прыходу вясны. Вось у Роўне, дзе зляпілі хіба самага вялікага снегавіка ва Ўкраіне, жадаюць каб зіма трывала далей. Тады ёсць шанец, што на снегавога балвана вышынёй 6 метраў, які паўстаў каля шашы Роўна-Ковель, звярнуць увагу складальнікі ўкраінскай кнігі Гінэса, каб зафіксаваць рэкорд.Read more
З анекдотаў мы ведаем, што падчас сваіх кангрэсаў і сходаў жанчыны заўсёды вырашалі дзве праблемы: чаму ўсе мужыкі сволачы і што апрануць. Цяпер сітуацыя змянілася. На Кангрэсе польскіх жанчын, арганізаваным левіцовай партыяй “Зялёныя 2004” было вырашана, што прыспеў час жанчынам запанаваць у палітыцы. Дзеля гэтай мэты на Кангрэсе быў створаны Грамадскі камітэт, які пачаў распрацоўваць т.зв. “закон аб парытэтах”. Згодна з тым законам у партыйных спісах 50 адсоткаў кандыдатаў на выбары павінна быць жаночага полу. І вось нядаўна праект быў прадстаўлены фракцыям польскага Сейму.Read more
"Дзень Незалежнасці 11 лістапада - смутнае свята. У гэты дзень заўжды халодна, слізка, мокра, часам снег падае. Гэта цалкам маркотнае свята, якое адпавядае традыцыям перадваеннай Польшчы, але не мае сувязі з сучаснасцю", - такую заяву зрабіў адзін з найболей вядомых дзеячаў "Салідарнасці" Ўладзіслаў Фрасынюк падчас адкрыцця выставы "Салідарнасць - вечна жывая легенда" ў Польскім грамадска-культурным цэнтры ў Лондане. На яго думку найлепшым днём для святкавання незалежнасці ёсць 4 чэрвеня - дзень вольных выбараў у парламент у 1989 годзе.Read more
Спачатку яны змагаліся супраць выбараў. З крыкам "дык за нікога ж ты не галасуй", яны кінулі дымавыя шашкі і ўлёткі пад дзверы выбарчага ўчастку N32 у Пячэрскім раёне Кіева. Пазней, на знак пратэсту супраць "выбару без выбару" актывісты заблакавалі і закідалі дымавухамі – гэта, хто не памятае такія падпаленыя шарыкі для пінг-понгу - участак на вуліцы Кудры, 33.Read more
У Данецку – свая Алімпіяда. Нядаўна ў гарадскім спорткомплексе “Кіравец” адбыліся спаборніцтвы па мясцовым відзе спорту – “народнай падводнай стральбе па бутэльках”. Удзельнікі ныралі, плавалі, стралялі ручнымі гарпунамі і падлічвалі прадзіраўленыя пластыкавыя пляшкі.Read more
Прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп нарэшце дабраўся да Японіі з афіцыйным візітам. У гэты аўторак бакі абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Аглядаючы славутасці і нахвальваючы высокі ўзровень развіцця мясцовых тэхналогій, прэм'ер маленькай, але ганарлівай краіны не забываўся расплюшчыць вочы японцам на яе небывалыя магчымасці.Read more
Ад заможнага славацкага гаспадара ўцяклі парабкі. І не абы якія, а цэлае племя маоры з Новай Зеландыі. На ферме ў Заходняй Славаччыне яны займаліся доглядам страўсаў і кенгуру.Read more