Латышы едуць па здароўе да суседзяў
Латышы не жадаюць адпачываць у сваёй краіне, а імкнуцца збегчы да суседзяў. Жыхары Латвіі выбіраюць для СПА-адпачынку не Юрмалу, а Сарэма або Друскінінкай. Эксперты лічаць, што гэта адбываецца з-за ніжэйшых цэнаў і жадання знайсці альтэрнатыву звыкламу адпачынку на родным узбярэжжы.
Напрыклад, у эстонскай гасцініцы Georg Otts SPA удзел латвійскіх турыстаў летась дасягнуў 25%, у гасцініцы SPA Vilnius Sana (Друскінінкай) - 5% або каля тысячы жыхароў Латвіі.
Прадстаўнікі літоўскіх гасцініц заяўляюць: латышы да нас едуць, таму што у нас цэны на пражыванне і СПА паслугі - ніжэйшыя, а якасць - лепшая. У сваю чаргу латышы настойваюць на тым, што кошты ў Латвіі істотна не адрозніваюцца ад літоўскіх, хоць большасць адпачывальнікаў упэўненыя - юрмальскія расцэнкі хутчэй разлічаныя на багатага расійскага турыста, а не на мясцовых жыхароў.
Па паведамленнях літоўскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий