За апошні тыдзень нафта Brent патаннела на $4. Зараз барэль Brent на Лонданскай біржы каштуе $39,91. Аднак, што з таго літоўцам, калі нават пасля зніжэння оптавай цаны бензіна на 12 літоўскіх цэнтаў, ён застаецца самым дарагім у краінах Балтыі.
На гэтым тыдні літр самага папулярнага бензіну 95-й маркі на бензазаправачных станцыях Statoil каштуе 3,34 літа (3240 беларускіх рублёў), дызпаліва - 3,08 літа, біёбензіна Е85 - 2,99 літа, газу - 1,75 літа. Пасля падвышэння падатку ПДВ у пачатку года Літва працягвае заставацца лідэрам рэгіёна па цэнах на гаручае.
У Польшчы на мінулым тыдні літр 95 бензіну каштаваў танней, чым у Літве - менш чым 3 000 беларускіх рублёў. У Латвіі і Эстоніі бензін быў адпаведна танней на 7% і 10% за літоўскі . У Расеі гэты бензін каштаваў амаль удвая танней - 1,63 літа за літр (каля 2000 беларускіх рублей)
Аднак за дызельнае паліва больш усіх плацяць жыхары Латвіі - 3,16 літа за літр, на 6 цэнтаў даражэй, чым у Літве.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий