Кіно, музыка, etc

molatau аватар

Тут можна пачытаць меркавання рэдакцыі наконт музыкі, кіно, культурнага жыцця ў Мінску і ў свеце, а таксама паспрачацца з намі.

Сіметрычны адказ

Почти Мата Хари

Я не ведаю чаму, але апошнім часам з Польшчы палезлі героі і антыгероі Другой сусветнай вайны як тыя пчолы з вулля. А некаторыя - як ротмістр Вітальд Пілецкі - хутчэй за ўсё стануць агульнаеўрапейскімі прыкладамі для нашчадкаў. Праўда антыгерояў - братоў Бельскіх - выцягнулі з небыцця галівудскія прадзюсары (ці як гэта - прамоўтэры) і да польскай гісторыі яны датычныя ўскосна, аднак Еўропа таксама будзе асацыяваць іх з Польшчай.

Мяркую, што з гэтай нагоды заходнія кузены вырашылі раз і назаўсёды пазбавіцца комплексаў, звязаных з той страшнай вайной. Ну каб шаля са станоўчымі героямі пераважыла нарэшце шалю з "капа" з Асвенцыма і антысемітамі з Ядвабнага. У гэтай сувязі Інстытут нацыянальнай памяці зрабіў чарговае адкрыццё забытай легенды. Імя легенды - Крыстына Скарбэк.

Фільм пра братоў Бельскіх сур'ёзна раззлаваў польскую грамадскасць і вось ён адказ прадажнаму Галівуду - польскія кінапрадзюсары рыхтуюцца да здымак грандыёзнай эпапеі пра польскага Джэймса Бонда ў спадніцы. Менавіта Скарбэк і мае стаць тым Бондам.

Свой шпіёнскі шлях Крысціна Скарбэк пачала ў Вялікабрытаніі ў 1939 годзе, куды прыехала з акупаванай нацыстамі Польшчы. Яна зблізілась з афіцэрамі брытанскай выведкі (пра абставіны і матывы збліжэння пакуль ніхто не узгадвае) і пераканала іх, каб яны уключылі яе пад псеўданімам Крысцін Грэнвіль у элітны спецбатальён SOE (Special Operations Executive), які праводзіў сакрэтныя аперацыі ў акупаванай Еўропе.

Параўнання з Бондам можа і не такія карэктныя, аднак з Мата Хары - дык дакладна. Падчас выканання заданняў у Еўропе Скарбэк вядома трапляла ў небяспечныя і нават бязвыхадныя сітуацыі. І тут яна праяўляла незвычайныя імправізацыйныя здольнасці. Скарбэк умела пераканаць і навязаць волю нямецкім афіцэрам і салдатам, якія аказваліся побач. У Венгрыі яна здолела пераканаць паліцыю, якая збіралася аддаць яе гестапа, што ў яе сухоты, нават здолела кашляць крывёю. У Францыі пад імем Паліна Арманд арганізавала партызанскую брыгаду і адбіла ў гестапа бельгійскага падпольшчыка Франсуа Камаэрца за некалькі гадзінаў да смяротнай экзэкуцыі.

Полька Скарбэк не былы б полькай, каб не мела раманы з афіцэрамі, прычым як ангельскімі ды польскімі, так і нямецкімі. Дзякуючы гэтаму, таксама як мата Хары, яна шмат чаго магла дасягнуць. Аднак бурлівыя раманы сталі прычынай трагедыі - у 1952 годзе Крысціна Скарбэк была забіта сваім каханкам, хаця існуе таксама версія, што яна зашмат ведала пра справы брытанскай выведкі і таму павінны была загінуць.

Меў рацыю Немэн - дзіўны ўсё ж гэты свет. У сутарэннях Інстытута нацыянальнай памяці аказваецца захоўваецца безліч розных матэрыялаў, звязаных з дзейнасцю польскіх груп супраціву часоў II Сусветнай. Відаць, што іх хопіць яшчэ не на адзін блкбастэр. Чаму ж тады апошнія 15 гадоў гэтая арганізацыя займалася выключна выкрыццём агентаў СБ камуністычнай Польшчы і ахвярамі савецкага таталітарызму? Грамадства без герояў пачынае камплексаваць, людзі нярвуюцца, маюць дрэнны сон і апетыт, прадукцыйнасць зніжаецца, ВУП падае ну і г.д. Галодны і слабы работнік нікому не патрэбны. А так глядзіш, запал з'явіцца, агеньчык у вачах і крызіс адступіць як цемра начная адступае перад светам на золку. Нам гэта таксама было б карысна.

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.       d8888   888888888    d888   
d88P Y88b d8P888 888 d8888
888 d8P 888 888 888
888d888b. d8P 888 8888888b. 888
888P "Y88b d88 888 "Y88b 888
888 888 8888888888 888 888
Y88b d88P 888 Y88b d88P 888
"Y8888P" 888 "Y8888P" 8888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.