
Кашубы – аўтахтонныя насельнікі польскага Памор’я – адраджаюць цікаўнасць да сваёй культуры. Робяць яны гэта, паміж іншыма, перакладаючы папулярныя ў Польшчы музычныя творы на кашубскую мову.
Кашубская мова ўжо 3 гады, як займела статус еўрапейскай рэгіянальнай. Падобны статус прадугледжвае права на шырокае яе выкарыстанне ў публічнай прасторы. І сапраўды, багата дзе на Памор’і ўжо можна сустрэць дзвюхмоўныя шыльды на сценах або крамах – па-польску і па-кашубску.
Па-кашубску таксама дзе-нідзе вядуцца службы ў касцёлах. А мясцовыя дзеячы мастацтва, як спявак-барытон Томаш Фопке, выконваюць на роднай мове папулярныя ва ўсёй краіне творы. Гэтак. У ягоным рэпертуары “кашубізаваныя” версіі славутых міжваенных танга Мечыслава Фога.
Паводле ацэнак, кашубскай мовай у Польшчы наштодзень карыстаецца каля 50 тыс жыхароў. 6 тыс дзяцей вывучаюць яе ў школе. Надзвычай блізкая да польскай, гэтая мова, аднак, мае адмысловы алфавіт і малазразумелую для палякаў фанетыку. Гэтак, у ёй ажно тры літары “о”.
Крыніца: РАР
Комментарии
Отправить комментарий