Еўрапейскія праблемы даследуюць амерыканцы. Паводле рапарта Міністэрства ўнутраных спраў ЗША па правах чалавека ў Эстоніі набірае моц праблема гвалту над жанчынамі і дзецьмі. Па дадзеных паліцыі, за год у краіне здарылася 160 згвалтаванняў і спроб згвалтавання, у 2008 годзе за згвалтаванні былі асуджаныя 30 чалавек.
Па дадзеных няўрадавых арганізацый, кожная чацвёртая жанчына спазнала хатні фізічны, сэксуальны, або эмацыйны гвалт. У 2008 годзе за ўжыванне фізічнага гвалту ў дачыненні да блізкіх былі асуджаныя 1544 чалавека.
Працоўная інспекцыя за год разгледзела чатыры скаргі ад жанчын і адну ад мужчыны на сэксуальнае дамаганне з боку начальства.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий