Бразілія абвясціла жалобу з нагоды смаленскай катастрофы
Бразілія - гэта не сусед Польшчы. Краіны не лучыць таксама супольная гісторыя. Аднак урад Бразіліі агалосіў трохдзённую жалобу з нагоды катастрофы ў Смаленску. Пра гэта заявіў Прэзідэнт краіны Лула да Сілва, які скіраваў афіцыйны ліст да прэм'ер-міністра Дональда Туска. У лісце адзначана, "што Бразілія выказвае салідарнасць з прычыны тых сталых сяброўскіх адносінаў, якія шмат гадоў лучаць палякаў і бразільцаў".
Што мае на ўвазе бразільскі Прэзідэнт? Адказ просты - вялікая колькасць выхадцаў з Польшчы, якія пачалі прыбываць да Бразіліі яшчэ ў 19 стагоддзі, пасля падаўлення паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. Пра гэты факт прыгадаў таксама міністр замежных спраў Сельшу Амарым, які даслаў афіцыйную ноту да свайго калегі Радаслава Сікорскага.
Па паведамленнях польскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий