курьёзы

Ці то Буш, ці не Буш?

Янік

Заходнія журналісты "ўзяліся" за новага ўкраінскага Прэзідэнта. Шмат хто з іх лічыць, што Віктар Януковіч не саступае ў моўным нігілізме экс-прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму. Так напрыклад The Guardian успамінае як старыя ляпы Януковіча тыпу "Ганны Ахметавай", так і новую моўна-палітычную "балбатню" прэзідэнта Ўкраіны ў Брусэлі.Read more

Данецкі народны біятлон

стрельба по бутылкам

У Данецку – свая Алімпіяда. Нядаўна ў гарадскім спорткомплексе “Кіравец” адбыліся спаборніцтвы па мясцовым відзе спорту – “народнай падводнай стральбе па бутэльках”. Удзельнікі ныралі, плавалі, стралялі ручнымі гарпунамі і падлічвалі прадзіраўленыя пластыкавыя пляшкі.Read more

Хочам быць як геі

регистрированное партнёрство

Прымаючы летась закон аб “рэгістраваных партнэрствах”, аўстрыйскія заканадаўцы нават не ўяўлялі, з якой каркаломнай праблемай яны сутыкнуцца ўжо праз месяц пасля яго ўступлення ў дзеянне. На пачатку лютага ў суд г. Лінца звярнулася рознаполая пара, з патрабаваннем зарэгістраваць іх - як гомасэксуалаў.Read more

Сто вёрстаў - гэта не гак

tranzit_japonia.jpg

Прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп нарэшце дабраўся да Японіі з афіцыйным візітам. У гэты аўторак бакі абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Аглядаючы славутасці і нахвальваючы высокі ўзровень развіцця мясцовых тэхналогій, прэм'ер маленькай, але ганарлівай краіны не забываўся расплюшчыць вочы японцам на яе небывалыя магчымасці.Read more

Кагэбисты и джентельмены

эсбэк

Учить иностранные языки – к этому призывает всех бывших сотрудников спецслужб решение суда в польской Торуни. Недавнее разбирательство по делу работника коммунистической Службы Безопасности Бронислава С. завершилось здесь неожиданным лингвистическим определением.Read more

Не пужайце таўстуноў прышэльцамі

внимание, пришельцы

Надзвычай крэатыўны ход дзеля прыцягнення кліентуры выкарыстаў брыстольскі клуб фітнэсу. Вялізны клуб пры гатэлі Cadbury House выставіў перад уваходам рэкламу з тэкстам – “Калі Зямлю наведаюць прышэльцы – таўстуноў з’ядуць першымі!”.Read more

Раздзерці ды з'есці

пенсионеры на выборах

Практыка правядзення выбараў у постсавецкіх краінах сведчыць, што часамі выбарцы спрабуюць выказаць свае палітычныя антыпатыі ды сімпатыі не толькі шляхам укідання бюлетэня да ўрны. Другі тур выбараў Прэзідэнта Ўкраіны не абыйшоўся без кур'ёзаў. У Мікалаеўскай вобласці мужчына прыкаваў сябе да слупа, а ў Крыме на ўчастках выбарнікі запаўнялі бюлетэні чарніламі, якія з часам знікаюць.Read more

Антыматывацыйная матывацыя

абгортка кружэлкі System of a down

У адным з супермаркетаў дэпартамента Эн на ўсходзе Францыі, кіраўніцтва вырашыла змагацца з крадзяжамі праз усталяванне спецыяльнай дошкі аб'яваў. На гэтай дошцы вывешвалі інфармацыю пра выкрадальнікаў: імя, першую літару прозвішча, месца жыхарства і прафесію. Гэтыя звесткі дазвалялі лёгка вылічыць асобу.Read more

Пакрыўдзілі мільянерствам

Вежа Трампа

Медыямагнат Дональд Трамп падае зыск у суд на аўтара кніжкі пра сябе. Дональд пакрыўдзіўся на Цімаці О'Браяна, былога рэдактара "Ню-Ёрк Таймс", які выдаў кніжку "Народ Трампа: штукарства Дональда" (TrumpNation: The Art of Donald), дзе даводзіць, што Трамп мільянер, а не мільярдэр.

Дональд Трамп быў адным з найбагацейшых людзей у ЗША, і збудаваў агульнавядомы хмарачос Вежа Трампа ў Ню-Ёрку, але яго фінансавае становішча на сёння незразумелае.Read more

Шкарпэткі юнага старасты

мартин Грубер

Наймаладзейшы “старшыня сельсавету” ва ўсёй Еўропе жыве ў бацькоўскім доме, дзеліць пакой з малодшым братам і рэгулярна просіць маму папрасці яму шкарпэткі. Марціну Грубэру 25 гадоў, і ён кіруе цэлым мястэчкам Капэль-на-Крапфэльдзе, у аўстрыйскай Карынтыі.Read more

А ты вазьмі і купі сабе вёску

либон сверху

Эпоха Інтэрнэту, апроч усяго іншага, дазваляе нам з Вамі часам адчуць сябе сапраўднымі феадаламі. Праз Інтэрнэт раўнівыя жонкі замаўляюць рыцараў-забойцаў, нявінныя дзяўчаты мяняюць цнатлівасць на грошы для навучання, а гаспадары прадаюць... цэлыя вёскі. Самая малая вёска ў Нямеччыне сёння выстаўленая на аўкцыён.Read more

Чырвоны д'ябал на вялікім ровары

ель диабло

Цягам стагоддзяў у свеце жыццё ішло сваім парадкам. Майстры прыдумвалі акуляры, гадзіннікі і ровары. А блазны – пацяшалі публіку. І толькі апошнім часам усё змяшалася. Цяпер, каб разрэкламаваць сваю новую вынаходку – найбольшы ў свеце ровар – немцу Дытэру Сэнфту трэба апранаць блазенскі касцюм.Read more

Святы Патрык схапіў за руку

drunk paddy

Пад час адзначэння ў свеце пан-ірландскага свята – дня Св Патрыка – не абышлося без трагічных ахвяраў. Праўдападобна, дама з аўстралійскага Мэльбурну вырашыла сумясціць гэтае свята з іншым – гуканнем вясны па-польску. І ледзь не патанула ў каналізацыі.Read more

Польска-чэшская котка доктара Мора

пума

Калі хто помніць, на Беларусі некалі вяліся гепарды (пардусы). А вось на чэшска-польскай мяжы заўважаная іншая вялікая котка – пума. Ужо некалькі тыдняў яна гойсае ў раёне польскага Дабяшова (апольскае ваяводства) і чыніць напады на свойскую жывёлу вяскоўцаў.Read more

Багіня Мажана ідзе на дно

лялька фраў Штайнбах

У сярэдзіне сакавіка па ўсёй Польшчы прыхільнікі традыцыяў развітваліся з зімою. Неадменная частка абраду, ужо паўтысячагоддзя беспаспяхова шальмаванага царквою - тапленне ў рацэ лялькі “Мажаны”, паганскае багіні смерці. Аднак жа, традыцыі мяняюцца – вось і у Гданьску кідалі ў раку не абстрактную “мажану”, а канкрэтную Эрыку Штайнбах, кіраўнічку нямецкага саюзу выгнанцаў з Польшчы.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя