общество

Паленне забаронена light!

покурим

Курыльшчыкі Польшчы разам з замежнымі курцамі могуць уздыхнуць з палёгкай. Нават поўнымі грудзьмі, калі канешне не будзе бракаваць паветра. Напярэдадні Дня жанчынаў польскі парламент (Сейм) пасля доўгіх і палкіх дэбатаў прыняў "палегчаны" варыянт Закону аб абмежаванні палення ў грамадскіх мейсцах.Read more

Апошні стрэл за Айчыну

тесты мова

Ужо былы міністр адукацыі і навукі Ўкраіны Іван Вакарчук паспеў такі ўнесці на разгляд былога ўжо урада пастанову "Аб зацвярджэнні Становішча падрыхтоўцы навукова-педагагічных і навуковых кадраў". Здавалася б, знаёмая руціна, калі б не пэўная акалічнасць - пастанова прадугледжвае ўвядзенне абавязковага іспыта па ўкраінскай мове пры паступленні ў аспірантуру і суісканні навуковай ступені кандыдата навук.Read more

А мы і ў космас можам

ЕКА

Кагосьці гэтая інфармацыя можа рассмяшыць, кагосьці можа расчуліць. Выглядае так, што ў 2021 годзе Літва будзе сябрам Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Такая дата прадугледжаная ў плане па развіцці бізнэсу і навукі, падрыхтаваным Міністэрствам эканомікі, які павінен зацвердзіць урад.Read more

Палкоўнік што балярына

пенсионеры армия

Міністэрства сацыяльных спраў Эстоніі плануе змены, якія былым савецкім людзям могуць падацца рэвалюцыйнымі, а часам нават абсурднымі. Паводле праекту новага закона аб пенсіях, самая недатыкальная раней катэгорыя - вайскоўцы будуць пазбаўленыя спецпенсіі, а ўзрост выхаду на пенсію для іх падвысіцца на 15 гадоў. Такім чынам вайскоўцаў прыраўняюць да астатніх груп насельніцтва.Read more

Смутны дзень народзін

независимость Польша

"Дзень Незалежнасці 11 лістапада - смутнае свята. У гэты дзень заўжды халодна, слізка, мокра, часам снег падае. Гэта цалкам маркотнае свята, якое адпавядае традыцыям перадваеннай Польшчы, але не мае сувязі з сучаснасцю", - такую заяву зрабіў адзін з найболей вядомых дзеячаў "Салідарнасці" Ўладзіслаў Фрасынюк падчас адкрыцця выставы "Салідарнасць - вечна жывая легенда" ў Польскім грамадска-культурным цэнтры ў Лондане. На яго думку найлепшым днём для святкавання незалежнасці ёсць 4 чэрвеня - дзень вольных выбараў у парламент у 1989 годзе.Read more

Хімія і Капернік - разам!

таблица менделеева

Міжнародны саюз чыстай і дастасоўнай хіміі афіцыйна абвясціў пра намер назваць новы хімічны элемент перыядычнай сістэмы ў гонар Мікалая Каперніка - Copernicum (Cn). Элемент нумар 112 быў адкрыты 14 гадоў таму міжнароднай групай навукоўцаў з Нямеччыны, Фінляндыі, Расіі і Славакіі пад кіраўніцтвам Сігурда Хофмана.Read more

Уратуе ад самоты і…інфаркту

sex medsiostry

"Памёр падчас сэксу", - гэтыя словы для шмат каго з мужчын з'яўляюцца зусім не выракам, але нагодай для зайздрасці нябожчыку. Аднак уладальнікі бардэляў у швейцарскім Лугане гэтак не лічаць. Яны вырашылі, што іх "супрацоўніцы" павінны навучыцца аказваць першую дапамогу ў выпадках, калі кліентам становіцца блага падчас сэксу (незалежна ад пазіцыі "зверху", "знізу" альбо ўвогуле "збоку").Read more

Як нараджаць, дык толькі разам

роды вместе

Львоў накрыла хваля партнёрскіх родаў. Каля 75% родаў, якія адбыліся летась у гарадскіх радзільнях, былі партнёрскімі, тады як у 2008 годзе ахвотных нарадзіць у прысутнасці мужа, брата альбо маці было толькі 42% ад агульнай колькасці парадзіх. А ўсё таму, што ў Львове ўжо каля двух гадоў існуюць групы партнёрскіх родаў, створаныя на падставе 10 школ адказнага бацькоўства.Read more

Мода ці грамадзянскі абавязак?

солидарность

Каго ўяўляе сабе паспаліты беларус, калі чуе слова "валанцёр"? Прышчаватага студэнта са старой Еўропы, які едзе за край свету, каб ад відна да відна апекавацца хворымі на СНІД адно за ежу і дах над галавою? Магчыма. А можа гэта вобраз гарадскога дзівака, які назаляе суседзям прапановамі разам зладзіць у пад'ездзе сходы для дзіцячых вазкоў?Read more

Канец сяброўству?

память о бандере

Польшча і Ўкраіна на мяжы новай канфрантацыі. Сяброўскія і партнёрскія стасункі паміж краінамі ды іх кіраўніцтвам, якія з цяжкасцю ўдалося навязаць цягам апошніх гадоў зараз пад пагрозай поўнага разбурэння. А ўсё праз нядаўні ўказ Віктара Юшчанкі аб прысваенні звання Героя Ўкраіны не абы каму, а самому Стэфану Бандэры - найбольш супярэчлівай постаці ўкраінскай гісторыі XX стагоддзя.Read more

Запіс размовы пілотаў Су-27 - не злачынства

Су-27 белорусы трагедия

Польская вайсковая пракуратура і раённая пракуратура Радам-Усход вырашылі спыніць следства ў справе радыёаматара, які зрабіў запіс размоваў беларускіх пілотаў падчас трагічных падзей на авіяшоў у Радаме 30 жніўня мінулага года. Следчыя прыйшлі да высновы, што з'яўленне запісу ў Інтэрнэце не нанесла вялікай шкоды грамадству, а таксама родным загінулых пілотаў.Read more

Няма працы – прыбяры снег

снег не пройдет

З часоў Вялікай дэпрэсіі вядома, што грамадскія працы - добры рэцэпт на зніжэнне напружаннасці ў грамадстве і высокае беспрацоўе. Асабліва калі надвор’е вымагае такіх прац неадкладна. Талінскія ўлады пэўна вырашылі, што сёлетняя зіма – якраз той самы час, калі трэба актывізаваць грамадскія працы дзеля ратавання гораду ад снежнай навалы. Ратаваць горад будуць беспрацоўныя і бамжы.Read more

Плаціні сontra снег

Мишель обаяшка

Надвор’е цалкам зруйнавала рабочы графік старшыні ЎЕФА Мішэля Плаціні. Моцныя снегапады прымусілі яго адмовіцца ад паездкі ва Ўкраіну. Прэс-служба МОК "Еўра-2012 Украіна" паведаміла, што візіт Плаціні ва Ўкраіну перанесены на вясну ў сувязі “са зменлівымі і нестабільнымі пагоднымі ўмовамі, а таксама чаканым пагаршэннем метэаралагічнай сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе”.Read more

Любіце Еўропу!

Я люблю Европу

Польскі плакат - сімвал Еўропы! Праца студэнткі з Познані Марыі Міленькі перамагла ў конкурсе на лепшы плакат на тэму Дня Еўропы 2010, які праводзіўся пад патранатам Галоўнай дырэкцыі па справах мультымедыя Еўрапейскай Камісіі. Галасаванне скончылася апоўначы 31 снежня. Аўтарка найлепшага плаката атрымае ўзнагароду ў памеры 2 тысячы еўра.Read more

Помнік “з размахам”

памятник памяти Катыни

Помнік катыньскім ахвярам – польскім жаўнерам і афіцэрам, расстраляным НКУС на загад Сталіна – хутка з’явіцца ў мястэчку Хэнцін каля гораду Кельцы. Манументальны праект складаецца з 21 тысячы 857 фігур памерамі з сярэдняга чалавека, бо менавіта столькі жаўнераў было расстраляна пад Катынню. “Радзынкай” праекту ёсць адтуліны ў галовах скульптур якія выглядаюць як дзіркі ад куляў.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя