праздник

Злодзеі і "агрэсіўныя латышы"

казюкас - казюки

У выходныя ў Вільнюсе прайшло адно з галоўных вясновых мерапрыемстваў - традыцыйны кірмаш рамёстваў Казюкас (Казюкі). Вільнюскім Казюкам ужо больш 400 гадоў, традыцыя арганізацыі кірмашоў сягае каранямі ў часы ВКЛ і звязаная з царкоўным святам у гонар святога Казіміра. Сёлета як арганізатары, так і ўдзельнікі кірмаша адзначаюць вялізны наплыў наведвальнікаў, што асабліва адчувалася ў мінулую суботу. Усяго ў святочным кірмашы Казюкас прынялі ўдзел каля 1300 гандляроў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі.Read more

Салодкае свята

искусство шоколада

Штогод напярэдадні Дня жанчын львоўскія ўлады імкнуцца падсаладзіць жыццё жанчынам і арганізуюць з гэтай мэтай гарадское Свята шакалада. Сёлета свята пачалося 6 сакавіка, калі вядомы кандытар Валянцін Штэфаньё з Ужгарада, прадставіў львавянам знак горада - шакаладнага Льва. А скончыўся "шока-фэст" балем у Доме вучоных, дзе адбыўся дабрачынны аўкцыён, на якім прадаваліся шакаладныя шэдэўры.Read more

Радзіма і жанчыны ў небяспецы!

фемины украины

Практыка і жыццёвы досвед паказваюць, што пра глыбінны сэнс свята 8 сакавіка ўзгадываюць адно феміністкі. Так, напрыклад, ўкраінскія актывісткі са скандальна вядомага руху "Фемэн" адзначылі Дзень жанчын чарговай акцыяй. На сваім сайце яны заклікаюць украінскіх жанчынаў, каб у гэты святочны дзень тыя адмовіліся ад сэксу са сваімі партнёрамі альбо сужэнцамі.Read more

Жанчыны і парытэты

8 марта

Сто гадоў таму, на пачатку сакавіка, ў шэрай і бруднай пасля зімы Еўропе строгія жанчыны, нібы тыя галодныя птушкі збіраліся на сходы і патрабавалі роўнасці. Пабляклая постаць маці-выхавацелькі на тле кветачак, анёлкаў і калысак ў прыніжанай пратэстантызмам сям'і тых жанчынаў зусім не цікавіла. Вясна стала парой абуджэння феміністычнага руху і пачаткам вялікай барацьбы за Вялікую роўнасць.Read more

Івана-Франкоўск разам з намі!

памятник Грюнвальд

Да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы сёлета рыхтуюцца Вільнюс і Наваградак, Гродна і Варшава, Кракаў і Мінск, Кіеў і… Івана-Франкоўск. Урачыстасці ў гонар слаўнай перамогі нашых славянскіх продкаў адбудуцца ў Івана-Франкоўску ў межах гарадскога праекту "За гонар! За славу! За народ". На гэтым тыдні адбылося першае паседжанне ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы да свята пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па асвеце гарадской рады гісторыка Святланы Ўваравай.Read more

“Пісаючы хлопчык” стане эстонцам

писающий мальчик в шмотках

У сераду Эстонская Рэспубліка будзе святкаваць 92-я ўгодкі. “Радзынкай” святкаванняў будзе тое, што парад Сіл абароны пройдзе ў Таліне, а вось прэзідэнцкі прыём адбудзецца ў Тарту. Напярэдадні тартускі тэатр "Ванемуйнэ" рыхтуецца да прыёму госцяў, паколькі менавіта тут адбудзецца прэзідэнцкі прыём, канцэрт і ўручэнне ўзнагарод. Урачыстасці скончацца пад раніцу ў начным клубе Maasikas.Read more

Смутны дзень народзін

независимость Польша

"Дзень Незалежнасці 11 лістапада - смутнае свята. У гэты дзень заўжды халодна, слізка, мокра, часам снег падае. Гэта цалкам маркотнае свята, якое адпавядае традыцыям перадваеннай Польшчы, але не мае сувязі з сучаснасцю", - такую заяву зрабіў адзін з найболей вядомых дзеячаў "Салідарнасці" Ўладзіслаў Фрасынюк падчас адкрыцця выставы "Салідарнасць - вечна жывая легенда" ў Польскім грамадска-культурным цэнтры ў Лондане. На яго думку найлепшым днём для святкавання незалежнасці ёсць 4 чэрвеня - дзень вольных выбараў у парламент у 1989 годзе.Read more

Саборнасць па-ўкраінску

день соборности Украины

Сёння Україна адзначае адно з найболей значных святаў у сваёй гісторыі – Дзень Саборнасці. У гэты дзень 91 год таму была створана адзіная саборная Украінская дзяржава. 22 студзеня 1919 году кіраўніцтвам Украінскай Народнай рэспублікі быў падпісаны Акт З’яднання – дакумент аб аб’яднанні Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі з УНР.Read more

Дзень добрай навіны

дыктар - лялька

Восем год таму ў Варшаве, польская журналістка Малгаржата Бачэнска ўсталявала нове свята: Дзень добрай навіны. На яе думку, сучасныя навіны занадта негатыўныя. Найлепшы час і месца аддаецца абмяркаванню катастрофаў, войнаў, крызісу, тэрарызму. Дзейнічае прынцып "дрэнныя навіны - гэта добрыя навіны" (bad news is a good news).Read more

Опасные танцы

вечеринка

В Финдли, Штат Огайо, подросток был отстранен от занятий за то, что посетил вечеринку в другой школе. Молодой человек считает, что наказание, наложенное на него администрацией школы, чересчур строгое.Read more

Сваё і чужое

день победы с лентой

У дзяцінстве я часта крыўдаваў на бацькоў. Напрыклад, за тое, што не куплялі мне джынсы Levi's, тады як палова хлопцаў - лепшая палова, ясная справа - ужо паспела дзіркі працерці на іх. Альбо за тое, што не далі грошай на паездку ў Вільню, "каб што з хлопцам не здарылася, бо там жа літоўцы рускіх ня любяць".Read more

Адпачываем у Дзень дурня

день дурака - выходной

У Палтаве адным святам і выходным сёлета паболела. Палтаўскія ўлады зрабілі гараджанам шчодры падарунак - абвясцілі выходным Дзень смеху (Дзень дурня) - 1 красавіка. Сёлета самы смешны дзень года выпадае на сераду. Улады тлумачаць, што такім чынам яны імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для святкавання 200-годдзя з дня нараджэння іх выбітнага земляка Мікалая Гогаля, а таксама для ўдзелу грамадзян у агульнагарадскіх мерапрыемствах.Read more

Святы Патрык схапіў за руку

drunk paddy

Пад час адзначэння ў свеце пан-ірландскага свята – дня Св Патрыка – не абышлося без трагічных ахвяраў. Праўдападобна, дама з аўстралійскага Мэльбурну вырашыла сумясціць гэтае свята з іншым – гуканнем вясны па-польску. І ледзь не патанула ў каналізацыі.Read more

Не этика, так экономика

карыда

Похоже, не только наша страна отличается непомерной любовью к референдумам. Жители небольшого испанского городка Манзанарес попытались путем этого чрезвычайно демократичного акта решить судьбоносный для себя вопрос: отменять им или нет ежегодный бой быков. Вопрос этот действительно непростой, поскольку для большинства жителей Испании коррида является неотъемлемой частью их жизни.Read more

Багіня Мажана ідзе на дно

лялька фраў Штайнбах

У сярэдзіне сакавіка па ўсёй Польшчы прыхільнікі традыцыяў развітваліся з зімою. Неадменная частка абраду, ужо паўтысячагоддзя беспаспяхова шальмаванага царквою - тапленне ў рацэ лялькі “Мажаны”, паганскае багіні смерці. Аднак жа, традыцыі мяняюцца – вось і у Гданьску кідалі ў раку не абстрактную “мажану”, а канкрэтную Эрыку Штайнбах, кіраўнічку нямецкага саюзу выгнанцаў з Польшчы.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя