Зялёнае святло для канадска-эстонскай працоўнай міграцыі
Канада адчыніла свае дзверы перад эстонскай моладдзю. Ад жніўня 18-35-гадовыя грамадзяне Эстоніі могуць атрымоўваць гадавы дазвол на працу ў Канадзе. Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Таліне міністр міжнароднага гандлю Канады Пітэр ван Лоан.Читать далее
У Львое адкрылася выстава ўкраінскіх гастарбайтэраў у Італіі
Першая і адзіная ва Ўкраіне выстава дакументаў, матэрыялаў, узораў прыкладнай і паэтычнай творчасці ўкраінскіх працоўных мігрантаў у Італіі адкрылася 24 чэрвеня ў Львове. Выстава месціцца ў памяшканні інфармацыйнага цэнтра па пытаннях украінска-італьянскай міграцыі Ўсеўкраінскага дабрачыннага фонду "Заклад". Выстава пад назвай “Нашы ў Італіі” адбываецца ў рамках Міжнароднага кангрэса ўкраінскай дыяспары, які таксама праходзіць у Львове.Читать далее
95% шэнгенскіх віз украінцы атрымоўваюць у Львове
Львоў, аказваецца не толькі пэрліна ўкраінскага дойлідства і горад турыстаў, але і брама, праз якую ўкраінцы трапляюць у Еўропу. Кожная дзесятая шэнгенская віза афармляецца для грамадзян Украіны. А 95% з гэтай колькасці - у Генеральным консульстве Польшчы ў Львове. Два гады таму консульства выдала 100 тысяч віз, а летась - ужо 300 тыс. віз для грамадзян Украіны. Гэта больш, чым усе іншыя шэнгенскія консульствы разам.Читать далее
Сярод будаўнікоў у Хельсінкі стала болей мігрантаў
Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага фінскім прафсаюзам будаўнікоў, уласна фіны - відавочная меншасць на фасадных працах у Хельсінкі. На фінскіх вуліцах часцей за ўсіх апыняюцца будаўнікі з Эстоніі, Польшчы ды Украіны.Читать далее
ЕС абяцае адмену віз для Ўкраіны
ЕС запрапануе Украіне План дзеянняў для ўвядзення бязвізавага рэжыму, які будзе падобны на "дарожныя мапы" для Балканскіх краін. Да таго ж ЕС абяцае не выстаўляць Украіне дадатковых патрабаванняў. Пра гэта паведаміў украінскім журналістам намеснік міністра замежных спраў Украіны Кастусь Елісеяў пасля завяршэння сустрэчы ў рамках бязвізавага дыялогу Ўкраіна-ЕС.Читать далее
Незвычайны Сусветны дзень палякаў у Вільнюсе
Сёлета Сусветны Дзень Палоніі праходзіць без традыцыйных святочных шэсцяў. Замест гэтага палякі ва ўсім свеце моляцца за свой народ і за загінулых у катастрофе пад Смаленскам. Дзень палякаў у Вільнюсе не стаў выключэннем. Паколькі не мінула яшчэ 40 дзён пасля таго, як загінуў Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, прадстаўнікі польскай дыяспары ў Літве сабраліся на віленскіх могілках Расу, дзе людзі з усёй краіны прыносілі кветкі на магілу маці Юзэфа Пілсудскага, а таксама ўскладалі да месца, дзе пахавана яго сэрца.Читать далее
Былы Прэзідэнт можа знаходзіцца ў Латвіі
Падзеі ў Кыргызтане нечакана закранулі далёкую ад яе Латвію. Старшыня часовага ўрада Кыргызтана Роза Атунбаева заявіла, што былы Прэзідэнт Курбанбек Бакіеў можа адправіцца ў Латвію, каб далучыцца да свайго сына Максіма - саўладальніка шэрагу латвійскіх прадпрыемстваў. Па інфармацыі Атунбаевай бацька і сын Бакіевы могуць знаходзіцца менавіта там. Бакіеў-малодшы з'яўляецца партнёрам латвійскага банкіра, уладальніка кіргізскага "Манас банк" Валера Белаконя і саўладальнікам некалькіх фінансавых кампаній.Читать далее
Жыхароў Літвы па-ранейшаму прывабліваюць заробкі за мяжой
Паводле вынікаў апытання, праведзенага кампаніяй RAIT, ідэя зарабіць грошыкаў за мяжой вабіць не так ужо шмат літоўцаў. Толькі 15% жыхароў Літвы ў бліжэйшыя 12 месяцаў маюць намер з'ехаць на заробкі за мяжу. 85% заявілі, што не збіраюцца з'яжджаць з Літвы. 11% удзельнікаў апытання сказалі, што ў бліжэйшыя 12 месяцаў на заробкі маюць намер з'ехаць таксама чальцы іх сем'яў. Пяць гадоў таму - у 2005 годзе - лічба жадаючых з'ехаць за мяжу была каля 13%.Читать далее
Чэхія не будзе больш выдаваць украінцам дазвол на працу
Чэхія неўзабаве можа застацца без украінскіх працаўнікоў, а беспрацоўныя ўкраінцы не змогуць паехаць на заробкі на радзіму Швейка. З нагоды самага вялікага ў гісторыі краіны беспрацоўя, урад вырашыў часова прыпыніць выдачу дазволаў на працу замежнікам з-за межы ЕС.Читать далее
Яшчэ некалькі гадоў таму праблема нелегальных мігрантаў была для Эстоніі неактуальнай. Усё змянілася летась, калі ў краіне была затрымана рэкордная колькасць нелегальных мігрантаў за ўсю яе найноўшую гісторыю. Занепакоіўся нават Прэзідэнт Ільвэс, які з гэтай нагоды сустрэўся ў мястэчку Валга з мясцовымі паліцыянтамі і памежнікамі.Читать далее
"Дзень Незалежнасці 11 лістапада - смутнае свята. У гэты дзень заўжды халодна, слізка, мокра, часам снег падае. Гэта цалкам маркотнае свята, якое адпавядае традыцыям перадваеннай Польшчы, але не мае сувязі з сучаснасцю", - такую заяву зрабіў адзін з найболей вядомых дзеячаў "Салідарнасці" Ўладзіслаў Фрасынюк падчас адкрыцця выставы "Салідарнасць - вечна жывая легенда" ў Польскім грамадска-культурным цэнтры ў Лондане. На яго думку найлепшым днём для святкавання незалежнасці ёсць 4 чэрвеня - дзень вольных выбараў у парламент у 1989 годзе.Читать далее
Вось ужо чацвёрты год запар тэмпы росту колькасці заяваў у брытанскія ВНУ ад патэнцыйных студэнтаў б'е рэкорды. Расце колькасць заяваў - расце канкурэнцыя сярод абітурыентаў.Читать далее
З-за крызіса украінкі пачалі часцей шукаць мужоў за мяжой. Пра гэта кажуць у шлюбных агенцтвах Украіны. Бліжэй да лета ўкраінскія агенцтва чакае сапраўдны бум нявест. Некаторыя замежнікі, па словах экспертаў, карыстаюцца сітуацыяй, і адмыслова прыязджаюць ва Ўкраіну на некалькі дзён, каб "пазабаўляцца" з дзяўчынкамі. Мужчыны звычайна прыязджаюць на некалькі дзён, штодня ў некаторых па 2 - 3 сустрэчы. За рэстаран плаціць мужчына. Гэтым карыстаюцца жанчыны, якія, як казалі раней, "дынамяць буржуяў".Читать далее
Эстонія - гэта дзяржава з самай вялікай ў ЕС доляй насельніцтва, якія жывуць за мяжой. Прынамсі, пра гэта можна было ўчора даведацца з дакладу Бюро па справах народанасельніцтва,
Бюро вось ужо некалькі гадоў займаецца рэалізацыяй т.зв. “Праграмы суайчыннікаў”. Яно падлічыла, што агульная колькасць эстонцаў складае амаль 1,1 млн. чалавек, а доля супляменнікаў, якія пражываюць за мяжой складае прыкладна 15%. Такім чынам, па-за межамі Эстоніі пражывае прыкладна 150 000-200 000 эстонцаў.Читать далее
Сотни кубинцев выстроились в огромную очередь у Генерального консульства Испании в Гаване, чтобы подать документы на получение испанского гражданства благодаря так называемому “закону внуков”.Читать далее