Невядома чаму вырашыў напісаць рэцэнзію на канцэрт Rammstein, але ж потым спахапіўся - я ж на яго не хадзіў. Так ужо сталася, відаць быў не той час і не тое месца. А вось пісаць рэцэнзіі "на слых" па прынцыпе "Рабіновіч напеў" на жаль пакуль не навучыўся. Хаця мяркую, што для дасведчаных "пёраў" гэта зусім нескладанае заданне.Read more
Мікеланджэла Антаніёні меў пазашлюбных дзяцей. Ці азначае гэта, што нашчадкі павінны замазаць яго фрэскі? Шапэн уважаўся сучаснікамі за непапраўнага бабніка, а Фрэдзі Мэрк'юры быў гамасэксуалістам. Ці азначае, што мы павінны выкрасліць іх творчасць з нашай памяці? Былыя дзеячы руху "Салідарнасць" з польскага гораду Аполе такімі складанымі маральнымі дылемамі не пераймаюцца.Read more
Выстаўленне на торг у амерыканскім Стэнфардзе дзённіка найкрывавейшага ката мінулага стагоддзя – доктара Ёзафа Мэнгеле – выклікала неадназначную рэакцыю заходніх мас-медыя. Інтрыга з бразільскім дзённікам Менгеле толькі ўзмацнілася, калі выявілася, што купіў яго ананімны ўдзельнік аўкцыёну.Read more
Ад заможнага славацкага гаспадара ўцяклі парабкі. І не абы якія, а цэлае племя маоры з Новай Зеландыі. На ферме ў Заходняй Славаччыне яны займаліся доглядам страўсаў і кенгуру.Read more
Вялікі польскі журналіст – Рышард Капусцінскі – дачакаўся на радзіме праблемаў праз тры гады па смерці. Ужо другое выдавецтва ў Польшчы адмаўляецца выдаваць ягоную літаратурную біяграфію. Прычына – упартае нежаданне ўдавы публіцыста і падарожніка, Аліцыі, падзяліцца з грамадскасцю скандальнымі фактамі з ягонага жыцця.Read more
Бурный скандал с милитаристским уклоном разгорелся на днях в мирной Австрии. Повод дало местное министерство обороны, разместившее на ТВ скромный рекламный ролик с танками, солдатами и легкомысленными девицами. Деятельницы женских организаций Австрии определили его содержание ёмко: «сексизм, хамство и национализм».Read more
Французскія суддзі збіраюцца кінуць на вогнішча карціну Марка Шагала. Сцвярджаюць, што падробка. А вось чэхі падазраюць, што асуджанае на смерць палатно пад назваю “Зімняя ноч” – арыгінал, выкрадзены з іх краіны ў часы “аксамітнае” рэвалюцыі.Read more
Перадвыбарныя баталіі ва Ўкраіне выйшлі па-за межы краіны. У “разборкі” паміж кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта ўжо ўцягнутыя некаторыя краіны-партёры – Літва і Грузія. А ўсё праз заяву Віктара Януковіча, які сцвярдзіў, што пад выглядам назіральнікаў на другі тур прэзідэнцкіх выбараў Блок Юліі Цімашэнка паспрабуе прывезці на Ўкраіну грамадзян Грузіі, Польшчы і Літвы для дэстабілізацыі сітуацыі.Read more
“Эдыпаў-шмадыпаў... Галоўнае, каб мамачку любіў!”. Да ліку піянераў на шляху легалізацыі інцэсту – Францыі, Гішпаніі і Партугаліі – далучаецца і першая ўсходнееўрапейская краіна. Румынскае міністэрства справядлівасці прапануе адмяніць крымінальны пераслед за ўчыненне крывязмяшэння.Read more
Очередной скандал разгорается в США: в результате применения полицейским электрошокового устройства Taser погиб очередной подросток. Версия пока еще предварительная, но представитель полиции штата Мичиган, выступивший с официальным заявлением, высказал надежду, что в ближайшее время все прояснится окончательно. Read more
Хто толькі не спяваў папулярную песеньку гурта The La’s, пад назваю “There She Goes”, апошнім часам! І Робі Ўільямс, і “Крэнберыс”, і The Wombats. І ўсім – як нічога ніякага. А вось беднаму літоўскаму хлопчыку Дэйвісу ліверпульцы ўзялі ды далі па руках.
Спявак Дэйвіс, ён жа Дэйвідас Норвілас прыдумаў для Еўрабачання харошую песню. Называецца - “Летува”. “...Літва ў маім сэрцы, вятрыскі, марскія дзюны, вогнішча маяка. Літва. Нёмана пасцель, бурштынавыя пацеркі, зялёныя гоні...”.Read more
Старая добрая традыцыя еўрачыноўнікаў – пасылаць сваіх дзяцей у спецыялізаваныя “еўра”-школы – нядаўна падпала пад жорсткую крытыку з боку навукоўцаў. Наймякчэйшае слова, якое знайшоў для падобнае практыкі бельгійскі прафэсар Філіп ван Парыйс – “апартэід”.Read more
Два профессиональных футболиста немецкой Бундеслиги подозреваются берлинской полицией в преднамеренном повреждении автомобилей. Речь идет о Патрике Эберте, играющем за «Герту» из Берлина и о Кевине-Принсе Боатенге из дортмундской «Боруссии». Сами игроки обвинения не признают. Read more
Французская міністарка справядлівасці Рашыда Даці, нарадзіўшы дзіця і хутка вярнуўшыся да працы, нечакана зрабілася мішэнню для крытыкі з боку жаночых арганізацыяў. Актывісткі жаночага руху ўжо месяц ушчуваюць яе за тое, што пані міністр не зрабіла сабе належнага адпачынку і прадэманстравала занадта моцную залежнасць ад “мужчынскае” прафесіі.Read more
Адзін з найбольш супярэчлівых персанажаў маладое палітычнае эліты Польшчы, Пётр Фарфал, атрымаў нядаўна жорсткі ўдар, адкуль і не чакаў. Даведаўшыся аб ягоным прызначэнні на пасаду кіраўніка дзяржаўнае тэлекампаніі, нямецка-французскі канал ARTE накіраваў у TVP ліст з адмоваю ад супрацоўніцтва. Матывуючы гэта добра вядомым “антысемітызмам пана Фарфала”.Read more