У сераду Эстонская Рэспубліка будзе святкаваць 92-я ўгодкі. “Радзынкай” святкаванняў будзе тое, што парад Сіл абароны пройдзе ў Таліне, а вось прэзідэнцкі прыём адбудзецца ў Тарту. Напярэдадні тартускі тэатр "Ванемуйнэ" рыхтуецца да прыёму госцяў, паколькі менавіта тут адбудзецца прэзідэнцкі прыём, канцэрт і ўручэнне ўзнагарод. Урачыстасці скончацца пад раніцу ў начным клубе Maasikas.Read more
Eurostat паведамляе: колькасць уцякачоў да ЕС пачынае зніжацца. Паводле апублікаваных на гэтым тыдні дадзеным, у другой палове 2009 года колькасць зарэгістраваных асобаў, якія шукаюць прытулку ў краінах ЕС паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агулам ў гэтым перыядзе ў ЕС прасілі прытулку з розных прычынаў 62 655 чалавек.Read more
Львоўскі аблсавет абвясціў 2010 год годам Юрыя Кульчыцкага, славутага выхадца з Львоўшчыны, героя бітвы з туркамі пад Венай, які пасля перамогі першым у Еўропе адкрыў кавярню і навучыў еўрапейцаў піць каву. Сёлета да 370 -угодкаў яго нараджэння львоўскія кіношнікі вырашылі зняць дзьвухсерыйны дакументальны фільм "Два дні, якія змянілі свет".Read more
Надвор’е цалкам зруйнавала рабочы графік старшыні ЎЕФА Мішэля Плаціні. Моцныя снегапады прымусілі яго адмовіцца ад паездкі ва Ўкраіну. Прэс-служба МОК "Еўра-2012 Украіна" паведаміла, што візіт Плаціні ва Ўкраіну перанесены на вясну ў сувязі “са зменлівымі і нестабільнымі пагоднымі ўмовамі, а таксама чаканым пагаршэннем метэаралагічнай сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе”.Read more
Польскі плакат - сімвал Еўропы! Праца студэнткі з Познані Марыі Міленькі перамагла ў конкурсе на лепшы плакат на тэму Дня Еўропы 2010, які праводзіўся пад патранатам Галоўнай дырэкцыі па справах мультымедыя Еўрапейскай Камісіі. Галасаванне скончылася апоўначы 31 снежня. Аўтарка найлепшага плаката атрымае ўзнагароду ў памеры 2 тысячы еўра.Read more
Дзе лепей ўсяго жывецца начальнікам? Аказваецца ў Літве. Базавая зарплата кіраўнікоў прадпрыемстваў і топ-мэнэджэраў тут на 11% вышэй, чым у астатніх краінах Балтыі. У Літве кіраўнікі атрымоўваюць самыя вялікія зарплаты, уключаючы прэміі і надбаўкі. Так вынікае з даследаванняў, праведзеных кансалтынгавай фірмай Hay Group.Read more
Цэнтр сацыялагічных даследаванняў Еўракамісіі Eurobarometer апублікаваў вынікі даследаванняў, якія тычыліся схільнасці жыхароў еўрапейскіх краін да падарожжаў. Згодна з вынікамі, летась у сярэднім у падарожжы выпраўлялася больш за дзве траціны жыхароў Еўропы - 71%. Больш за ўсё падарожнічалі шведы, а менш усяго - вугорцы.Read more
Па Еўропе падарожнічае самы даўгі цягнік за ўсю яе гісторыю. І самы малады – з увагі на склад пасажыраў. Поезд даўжынёю ў паўкіламетры цягам 26 дзён мае праехаць 12 тыс км і прамінуць 26 дзяржаўных межаў. Пасажыры – моладзь з усяе Еўропы – будуць заходзіць і выходзіць на кожным з 40 прыпынкаў, каб азнаёміцца з новымі для сябе гарадамі і краінамі.Read more
Сэкс-агенцтвы аб'яўляюць пра фантастычныя зніжкі, продажы эратычных часопісаў падаюць, і толькі прэзерватывы ідуць як гарачыя піражкі. На Сілезіі, дзе моцна развітая эратычная індустрыя, палова сэкс-агенцтваў ужо падлічваюць страты. Кліентаў усё менш, нават сталыя рэдка зазіраюць у "дамы ўцех" і "псеўдамасажныя салоны". Таму ў так званых "масажных салонах" масаж сталі прапаноўваць як бясплатны бонус, а пры замове двух "масажыстак" другая, як гаворыцца, бясплатна. Карту сталага кліента ў агенцтвах даюць ужо пасля першага візіту.Read more
Увага, увага! З 1 траўня каўбаса, кансервы, сала, смажаная курыца ды іншыя прадукты харчавання, якія мытнікі знойдуць у багажы або ручной паклажы наведвальнікаў Еўрасаюза з трэціх краін (у тым ліку Беларусі), будуць лічыцца кантрабандай. Паводле дырэктывы Еўракамісіі, з 1 траўня перасякаць мяжу ЕС нават з банальнымі канапкамі з варанай каўбасой забаронена.Read more
Агата Руіз дэ ла Прада, Гаспар Юркевіч, Рабэрта Кавалі… Любы горад Еўропы, а нават і свету быў бы рады пабачыць у сябе прадстаўнікоў гэтых славутых дамоў моды з паказамі самых новых калекцый. Але гэтым разам пашанцавала Лодзі, бо менавіта там у траўні пройдзе прэм'ерны паказ калекцый славутых майстроў.Read more
Мужчыны пачалі меней паліць, але на гэты раз ад прагнасці. Так на асноўных рынка продажу кубінскіх сігар, якімі з’яўляюцца Іспанія,Францыя, Германія і Швейцарыя назіраецца значнае падзенне. Асабліва яно закранула Іспанію, якая пацярпела ад сусветнага фінансавага крызісу, значна мацней за іншыя краіны. Увогуле за мінулы год, ва ўсім свеце рынак скараціўся на 3%.Read more
У Міжнародным валютным фондзе сумняваюцца ў тым, што краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія моцна пацярпелі ад фінансавага крызісу, у найбліжэйшы час чакае дэфолт. Старшыня Еўрапейскага дэпартамента МВФ, былы польскі прэм’ер. Марэк Бэлька не верыць у такое развіццё сцэнара.Read more
“Астралогія гэта канечна смешна , але нешта ў гэтым ёсць” - кажуць 98% жыхароў планеты і сарамліва паглядаюць ў бок 1% і 1% тых, хто прытрымліваецца толькі першай ці другой часткі выказвання. Між тым, што рабіць з тым фактам, што ў разгар сусветнага фінансавага крызісу, да нас ляціць – Зялёная камета (хто скажа, што тут няма сувязі з доларам, хай першы кіне ў мяне камень)!Read more
Airbus обеспокоен: европейский авиастроитель опасается, что авиакомпании не смогут оплатить ранее заказанные самолеты из-за финансового кризиса. Поэтому предприятие вынуждено просить помощи у Германии и других европейских государств.Read more