Міжнародны саюз чыстай і дастасоўнай хіміі афіцыйна абвясціў пра намер назваць новы хімічны элемент перыядычнай сістэмы ў гонар Мікалая Каперніка - Copernicum (Cn). Элемент нумар 112 быў адкрыты 14 гадоў таму міжнароднай групай навукоўцаў з Нямеччыны, Фінляндыі, Расіі і Славакіі пад кіраўніцтвам Сігурда Хофмана.Read more
Ад заможнага славацкага гаспадара ўцяклі парабкі. І не абы якія, а цэлае племя маоры з Новай Зеландыі. На ферме ў Заходняй Славаччыне яны займаліся доглядам страўсаў і кенгуру.Read more
Камісія Рады Еўропы мае вялікую прэтэнзію да Славакіі. У Брусэлі лічаць, што турэмная сістэма гэтай краіны недастаткова гуманная. І першая прычына такой сітуацыі – сабакі на паліцэйскай службе.Read more
“Гарачая” тэма жанчынаў-брутальных забойцаў, паспяхова распачатая летась ў Славаччыне фільмам “Альжбэта Батары”, не дае спакою кінатворцам. Балазе, нястачы падобных сюжэтаў у гісторыі краіны няма. Вось, напрыклад, славутая Ірэна Чубіркава, крымінальная славутасць часоў ЧССР, што паслядоўна крышыла галовы сваім каханкам...Read more
Украіне не бракуе гістрарычных помнікаў з сусветнаю славаю, як бы яе жыхары не прыбядняліся. Вось і апошняе рашэнне ЮНЭСКА аб памнажэнні спіса “сусветнае культурнае спадчыны” новымі аб’ектамі закранула ўкраінцаў. Хаця і тычылася 8 цэркваў у славацкіх Карпатах.Read more
Французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі можна павіншаваць. Ён, можна лічыць, ужо дзвюма нагамі ў адным з найпапулярнейшых у свеце клубаў – палітклубе геаграфічных дальтонікаў. Услед за Дж.Дж.Бушам і Сільвіё Берлусконі, Сарказі даказаў нядаўна сваю поўную няздольнасць адрозніць Славакію ад Славеніі.Read more
Ад 10 студзеня рэклама для пакупнікоў у крамах польскага горада Кросна гучыць таксама на славацкай мове. Гандляры і ўладальнікі горналыжных цэнтраў на поўдні Польшчы зарабляюць дзякуючы ўвядзенню еўра ў Славакіі. Славакаў прыцягвае нізкі курс злотага да еўра, які з 1 студзеня 2009 года стаў афіцыйнай валютай іх краіны.Read more
Ва ўсім свеце рэкі пераходзяць мостам, кладкаю або праз брод. А ў славацкім сяле Віглаш – дагэтуль карыстаюцца чыгуначным вагонам. Нетрадыцыйны мост паставілі праз раку Слаціну яшчэ паўвека таму.Read more
У славацкай правінцыі вялікае дэпапуляцыі не назіраецца. У Нітры і Банскай Быстрыцы, 4-м і 6-м гарадах краіны па велічыні, летась нарадзілася амаль столькі ж дзяцей, як і ў 2007 г. І называюць іх па-ранейшаму: хлопчыкаў – “Самуэлямі”, а дзяўчынак – “Наталіямі”.Read more
Ад Новага году па Славакіі свабодна гуляе еўра. Грамадзянам далі 17 дзён, каб падрыхтавацца да знікнення тутэйшае кроны з крамаў і банкаў, і год – каб памяняць старыя банкноты на новыя. Аднак жа, народ хвалюецца...Read more
Как известно, от последствий острого энергетического кризиса, вызванного «газовым» конфликтом между Россией и Украиной, пострадало много стран Европы, в том числе и Словакия. Без газоснабжения в Словакии остались около одной тысячи крупных промышленных предприятий. Полностью остановились два автозавода и металлургический комбинат.Read more
Славакію агарнула латарэйная ліхаманка. У найпапулярнейшай мясцовай гульні – “Лато” – джэк-пот падняўся да 10,5 млн еўра. Ад красавіка мінулага году ўсе 6 лічбаў не ўдалося ўгадаць нікому.Read more
Міністэрства адукацыі Славацкае рэспублікі прапануе стыпендыі на 2009-2010 гг. Стыпендыі, разлічаныя на побыт у Славакіі да 12 месяцаў, арыентаваныя на студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў з-па-за межаў краіны.Read more
Не адны беларусы 2 разы Раство святкуюць. У каталіцкай Славакіі, паводле афіцыйных дадзеных, пражывае каля 70 тыс праваслаўных, пераважна на ўсходзе краіны, у раёнах Прашава і Кошыцаў. Да таго ж, старога стыля ўпарта трымаюцца і многія грэка-каталікі, якіх у краіне каля 5% насельніцтва.Read more
Завяршылася 17-гадовая праца філолагаў над “Гістарычным слоўнікам славацкай мовы”. Апошні, 7-мы том слоўніка, на літары “Z” і “?” выйшаў перад Новым годам. Найбольш цікавая частка працы складальнікаў – збор лексікі дапісьменнага перыяду мовы славакаў.Read more