выборы

«Я знал, что этот день наступит»

миллиардер Пинчук

Украинские миллиардеры не скрывают своей радости: ведь это « их» человек встал у руля власти в Украине. По мнению бизнесменов, с избранием Виктора Януковича, отношения между ними и властными структурами выйдут на «новый качественный уровень». Миллиардеры уверены - он лучше, чем кто-либо другой.Read more

“Не” выбарам і футрам!

дымовуха

Спачатку яны змагаліся супраць выбараў. З крыкам "дык за нікога ж ты не галасуй", яны кінулі дымавыя шашкі і ўлёткі пад дзверы выбарчага ўчастку N32 у Пячэрскім раёне Кіева. Пазней, на знак пратэсту супраць "выбару без выбару" актывісты заблакавалі і закідалі дымавухамі – гэта, хто не памятае такія падпаленыя шарыкі для пінг-понгу - участак на вуліцы Кудры, 33.Read more

To be…kurwa…or not to be?

evrodeputaty.jpg

Нягледзячы на расчараванне "заканчэннем памаранчавай рэвалюцыі" і перамогай Януковіча, Еўрапарламент працягвае дэбаты адносна новага прэзідэнта і будучыні Ўкраіны. Большасць дэпутатаў заявілі пра гатовасць да супрацоўніцтва з новай камандай украінскіх палітыкаў незалежна ад іх поглядаў, а таксама геапалітычных упадабанняў. Аднак хуткасць збліжэння Ўкраіны з ЕС выклікала гарачыя дэбаты.Read more

У чаканні тытраў

kino_vybory.jpg

Людская памяць абіральная. Яна адчайна баніць і скідае ў архіў ганьбы і крыўды, зламаныя насы і асабісты агляд на мытні. На "рабочым стале" застаецца адно найбольш цікавае. Гэта звычайна тое, што можна паназіраць звонку без рызыкі быць уцягнутым самому ў працэс.Read more

"...І да школы не пойдзем!"

президент и премьер

Ці могуць прэм’ер і Прэзідэнт краіны адмовіцца ад удзелу ў выбарах? Ва Ўкраіне такі варыянт быў немагчымы. А ці магчымы ён у Польшчы, дзе толькі зараз пачынаецца падрыхтоўка да прэзыдэнцкай гонкі? Прынамсі такая прапанова была агучана прэм’ер–міністрам Дональдам Тускам на спатканні сам-насам са сваім галоўным палітычным супернікам – Прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім .Read more

Цімашэнка збіраецца ў космас

тимошенко и мэр

Дэпутаты ад Блока Юліі Цімашэнка тэрмінова пачынаюць ініцыяваць разгляд у Вярхоўнай Радзе пытання пра датэрміновыя выбары кіраўніка Кіева. Паседжанне парламента, прысвечанае датэрміновым выбарам мэра павінна было адбыцца яшчэ ўчора, 8 лютага. Аднак, як паведаміў спікер украінскага парламента Ўладзімір Ліцвін для абмеркавання гэтага пытання дэпутаты вырашылі сабрацца ў чацвер.Read more

Свой голас не аддаў ворагам

ющенко

Віктар Юшчанка апошні раз прагаласаваў на выбарах як Прэзідэнт Украіны. Галасаванне адбылося ў Кіеве на выбарчым участку N 1 Шаўчэнкаўскага раёна. Віктар Юшчанка з'явіўся на ўчастку разам са сваёй жонкай Кацярынай. Як стала вядома, кіраўнік дзяржавы намерваўся прагаласаваць супраць усіх.Read more

Януковіч галасуе - "дзевачкі" пратэстуюць

феминистки украины

Падчас выбараў ва Ўкраіне актыўнасць праяўляюць не толькі "памаранчавыя" і "блакітныя". Феміністкі з арганізацыі Femen вырашылі таксама "адзначыцца" на выбарным полі. Пяць дзяўчын уварваліся сёння да выбарнага ўчастку, дзе галасаваў Віктар Януковіч. Перад вялікай колькасцю журналістаў, дзеўчыны скінулі адзенне і разгарнулі транспаранты з заклікамі "скончыць гвалтаванне дзяржавы".Read more

Раздзерці ды з'есці

пенсионеры на выборах

Практыка правядзення выбараў у постсавецкіх краінах сведчыць, што часамі выбарцы спрабуюць выказаць свае палітычныя антыпатыі ды сімпатыі не толькі шляхам укідання бюлетэня да ўрны. Другі тур выбараў Прэзідэнта Ўкраіны не абыйшоўся без кур'ёзаў. У Мікалаеўскай вобласці мужчына прыкаваў сябе да слупа, а ў Крыме на ўчастках выбарнікі запаўнялі бюлетэні чарніламі, якія з часам знікаюць.Read more

Заліваеш, Віця!

янік

Перадвыбарныя баталіі ва Ўкраіне выйшлі па-за межы краіны. У “разборкі” паміж кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта ўжо ўцягнутыя некаторыя краіны-партёры – Літва і Грузія. А ўсё праз заяву Віктара Януковіча, які сцвярдзіў, што пад выглядам назіральнікаў на другі тур прэзідэнцкіх выбараў Блок Юліі Цімашэнка паспрабуе прывезці на Ўкраіну грамадзян Грузіі, Польшчы і Літвы для дэстабілізацыі сітуацыі.Read more

Курыная агіт-брыгада

курыца вульгарыс vs курыца эўрапеіс

У цэнтры Лодзі за ўдзел у выбарах да Еўрапейскага праламенту агітуюць дзве вялізныя курыцы ў звычайным пластыкавым пакаванні. Яны разняцца толькі наяўнасцю дадатковай інфармацыі пра тавар.Read more

Галасуюць сэрцам

голосуют сердцем

Кажуць, што жанчынам цяжка разабрацца ў палітыцы, таму яны галасуюць сэрцам. Еўрапейскае сацыялагічнае агенцтва "Еўрабарометр" правяло даследаванне на гэтую тэму. Аказалася, што так галасуюць збольшага ў Літве - 52% апытаных жанчын. Яны на выбарах падтрымліваюць кандыдата за яго асабістыя якасці. Паміж тым, жыхаркі ЕС гэтым крытэрам кіруюцца нашмат радзей.Read more

Выберы караля на Волі

вольные выборы

Пра тое, што ў Варшаве, дакладней, у раёне пад назовам Воля, пэўны час выбіралі каралёў Рэчы Паспалітай двух народаў аказваецца ведаюць далёка не ўсе жыхары сталіцы, не гаворачы пра астатніх грамадзян краіны, а тым больш пра беларусаў і ўкраінцаў. Варшава вырашыла нагадаць усім пра гэты факт правядзеннем маштабнай гістарычна-адукацыйнай акцыі на Волі.Read more

Былыя панкі ў Еўрапарламенце

бывший панк трубецки

У спіс кандыдатаў на еўравыбары ад Партыі зялёных Эстоніі ўвайшоў Тыну Трубецкі, легенда эстонскага панк-рока, саліст вядомых ансамбляў Vennaskond і The Flowers of Romance, пісьменнік і кінарэжысёр, нашчадак княжага роду Трубяцкіх. Мэта эстонскіх зялёных на сёлетніх выбарах у Еўрапарламент - накіраваць свайго прадстаўніка ў Еўрапарламент для ўзмацнення тамтэйшай фракцыі зялёных, пазіцыі якой апошнім часам пахіснуліся з-за атак кансерватыўнай “Народнай фракціі”.Read more

Не жадаем плаціць за партыю

деньги партии

Як гэта не дзіўна, але шмат гадоў у Польшчы было як у нас - перадвыбарныя кампаніі розных партый фінансаваліся ў асноўным з бюджэту дзяржавы. Той бок, з кішэняў саміх выбарцаў. Усе партыі былі ў роўных умовах і ніхто не быў супраць, бо справядліва.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя