Штогод напярэдадні Дня жанчын львоўскія ўлады імкнуцца падсаладзіць жыццё жанчынам і арганізуюць з гэтай мэтай гарадское Свята шакалада. Сёлета свята пачалося 6 сакавіка, калі вядомы кандытар Валянцін Штэфаньё з Ужгарада, прадставіў львавянам знак горада - шакаладнага Льва. А скончыўся "шока-фэст" балем у Доме вучоных, дзе адбыўся дабрачынны аўкцыён, на якім прадаваліся шакаладныя шэдэўры.Read more
У гістарычным цэнтры Вільнюса на адно гістарычнае імя паболела. Гарадскія ўлады ўрачыста адкрылі вуліцу імя чалавека, трагічны скон якога стаў своеасаблівай прэзентацыяй Літвы ў свеце. У Старым горадзе цяпер ёсць вуліца Бруна Баніфацыя - архібіскупа і манаха, якога нашыя паганскія продкі забілі ў XI стагоддзі. Вуліца Баніфацыя невялічкая і месціцца ля касцёла Св.Read more
Рыжская Дума высунула прапанову - хай бяздомныя ездзяць бясплатна ў грамадскім транспарце па законе. Чаму не - усё адно ж не плацяць. А непазбежныя выдаткі, калі тыя будуць, Дума прапаноўвае пакрыць з дзяржбюджэту. Прапанова патрапіла ў парламент, і вось Парламенцкая камісія па сацыяльных і працоўных справах абмяркуе прапанову Рыжскай думы.Read more
Дарадца Талінскай мэрыі па ахове старажытнасцяў прафесар Юры Куускемаа, пра якога мы ўжо распавядалі раней, пачаў сваю дзейнасць на новай пасадзе, так бы мовіць, з "зачысткі тэрыторыі" ад праяваў безгустоўшчыны. Як першы крок - прапанова спадара Кускемаа склікаць напярэдадні дзён Старога горада канферэнцыю для выпрацоўкі агульнай канцэпцыі аздаблення гістарычнага цэнтра і размяшчэння там рэкламных матэрыялаў.Read more
У якім горадзе ўкраінцам жыць найутульней? Як сцвярджаюць даследчыкі з цэнтру “Інстытут гораду”, доўгі час “майку лідэра” насіў Львоў. Аднак, сёлета яму прыйшлося саступіць паўднёвай сталіцы Ўкраіны.Read more
У сталіцы Аўстрыі з 11 па 13 лютага будзе доўжыцца гарадскі рэферэндум. Цягам галасавання мільён з лішкам венцаў мае магчымасць выказаць сваё стаўленне да найбольш дыскутаваных у горадзе праблемаў. Як ні дзіўна, сярод іх – аніводнай палітычнай, у сціслым сэнсе.Read more
З часоў Вялікай дэпрэсіі вядома, што грамадскія працы - добры рэцэпт на зніжэнне напружаннасці ў грамадстве і высокае беспрацоўе. Асабліва калі надвор’е вымагае такіх прац неадкладна. Талінскія ўлады пэўна вырашылі, што сёлетняя зіма – якраз той самы час, калі трэба актывізаваць грамадскія працы дзеля ратавання гораду ад снежнай навалы. Ратаваць горад будуць беспрацоўныя і бамжы.Read more
Кіраваць горадам са шматвяковай гісторыяй і шматлікімі помнікамі цяжка, асабліва, калі няма адпаведных ведаў і досведу. Таму мэры еўрапейскіх гарадоў зазвычай наймаюць адмысловага дарадцу, які мае аўтарытэт сярод навукоўцаў і жыхароў. Вось у Таліне з 1 лютага дарадцам мэра Таліна стаў вядомы гісторык і мастацтвазнаўца Юры Кускема.Read more
Ад пачатку моцных маразоў львоўскія ўлады занепакоіліся лёсам бяздомных. Гарадская рада арганізавала адмысловыя патрулі, якія знаходзяць у горадзе бамжоў, каб аказаць ім дапамогу. Патрулі працуюць на базе львоўскага Цэнтра ўліку бяздомных грамадзян, куды дастаўляюць штодня да 40 асобаў без сталага месца жыхарства, каб яны мелі магчымасць сагрэцца і паесці.Read more
У Беларусі 2010 год абвешчаны, як вядома Годам якасці, а вось у Эстоніі - Годам чытання. Цягам ўсяго 2010 года ў розных кутках краіны будуць праходзіць акцыі з мэтаю адраджэння традыцыі чытання, якая ў апошнія гады аказалася прызабытай з-за развіцця электронных бібліятэк і Інтэрнэта
.Read more
Значная частка палякаў карыстаецца спалучэннем гэтага свята з выходнымі, каб паехаць у вандроўку па Польшчы ці нават за мяжу. Замест адпачынку на прыродзе, за горадам, у гэтым годзе ім падаецца больш цікавым спыніцца ў шыкоўным гатэлі ў буйным горадзе. З польскіх гарадоў найбольш папулярныя Варшава, Кракаў і Вроцлаў, з замежных - Парыж і Барселона.Read more
Хто-небудзь калі-небудзь задаўся падлічыць, колькі цікавых, так званых, культавых месцаў, якія стваралі мінскую "наасферу" знікла за апошнія 20 гадоў? Не думаю. Змены гарадскога ландшафту засталіся па-за ўвагай большасці літаратараў і гісторыкаў, а журналісты ўзгадваюць пра іх хіба што падчас сяброўскіх "міжсабойчыкаў" на кухні.Read more
Спадарства, мне гэта толькі здаецца, ці мы нарэшце дачакаліся вясны? Калі сонца не толькі свеціць, але і пачынае грэць, на тэрмометры +10, а на газонах пачынае прабівацца першае нясмелае зяленіва, якое хавалася яшчэ з восені пад снегам. А часамі нават б'е па вачах яскравым і да непрыстойнага свежым зялёным колерам.Read more
5 красавіка ў Цярнопалі з'явяцца новыя паркоўкі з паркаматамі. Аднак, замест машын там будуць паркавацца веласіпедысты. Паркоўкі з'явяцца з нагоды святкавання Дня веласіпедыста. Мэта акцыі - папулярызаваць і актывізаваць веласіпедны рух у Цярнопалі. У адзін дзень запланавана ўрачыстае адкрыццё адразу некалькіх велапарковак. Першая грамадская велапаркоўка пачне працаваць каля гарадской рады.Read more
У Палтаве адным святам і выходным сёлета паболела. Палтаўскія ўлады зрабілі гараджанам шчодры падарунак - абвясцілі выходным Дзень смеху (Дзень дурня) - 1 красавіка. Сёлета самы смешны дзень года выпадае на сераду. Улады тлумачаць, што такім чынам яны імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для святкавання 200-годдзя з дня нараджэння іх выбітнага земляка Мікалая Гогаля, а таксама для ўдзелу грамадзян у агульнагарадскіх мерапрыемствах.Read more