Пасля прэзідэнцкіх выбараў Украіна прыцягвае ўвагу не толькі суседзяў і калегаў па СНД ды Ўсходняй Еўропе. Уладныя людзі таксама пільна сочаць за ўкраінскай сітуацыяй. Гэта пацвярджае, напрыклад, змест штогадовага дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека ў краінах – чальцах ААН, які Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан прадставіла на разгляд Кангрэса ЗША.Read more
Заўважана: вясна спрыяе абуджэнню прыроды , грамадства і застарэлых хваробаў. Першымі абуджаюцца актывісты левых партыяў. Так 7 сакавіка ў Варшаве пад лозунгам "Салідарныя ў крызісе, салідарныя ў барацьбе" адбылася штогадовая акцыя пад назвай "Вялікая Варшаўская Маніфа" (не блытаць з "Антыфа").Read more
Практыка і жыццёвы досвед паказваюць, што пра глыбінны сэнс свята 8 сакавіка ўзгадываюць адно феміністкі. Так, напрыклад, ўкраінскія актывісткі са скандальна вядомага руху "Фемэн" адзначылі Дзень жанчын чарговай акцыяй. На сваім сайце яны заклікаюць украінскіх жанчынаў, каб у гэты святочны дзень тыя адмовіліся ад сэксу са сваімі партнёрамі альбо сужэнцамі.Read more
Сто гадоў таму, на пачатку сакавіка, ў шэрай і бруднай пасля зімы Еўропе строгія жанчыны, нібы тыя галодныя птушкі збіраліся на сходы і патрабавалі роўнасці. Пабляклая постаць маці-выхавацелькі на тле кветачак, анёлкаў і калысак ў прыніжанай пратэстантызмам сям'і тых жанчынаў зусім не цікавіла. Вясна стала парой абуджэння феміністычнага руху і пачаткам вялікай барацьбы за Вялікую роўнасць.Read more
Украіна ціха, павольна, але непазбежна набліжаецца да Еўрасаюзу. Вось свежы прыклад. З чэрвеня ва ўкраінскіх пасажырскіх цягніках з’явяцца паасобны купэ для мужчын і жанчын. Змены ўводзяць разам з новым графікам руху, які будзе актуальны ад 30 траўня. Беларускім турыстам, якія збіраюцца вандраваць на поўдзень у бок Крыма альбо Адэсы, такія веды вядома прыдадуцца.Read more
З анекдотаў мы ведаем, што падчас сваіх кангрэсаў і сходаў жанчыны заўсёды вырашалі дзве праблемы: чаму ўсе мужыкі сволачы і што апрануць. Цяпер сітуацыя змянілася. На Кангрэсе польскіх жанчын, арганізаваным левіцовай партыяй “Зялёныя 2004” было вырашана, што прыспеў час жанчынам запанаваць у палітыцы. Дзеля гэтай мэты на Кангрэсе быў створаны Грамадскі камітэт, які пачаў распрацоўваць т.зв. “закон аб парытэтах”. Згодна з тым законам у партыйных спісах 50 адсоткаў кандыдатаў на выбары павінна быць жаночага полу. І вось нядаўна праект быў прадстаўлены фракцыям польскага Сейму.Read more
Супраць лому няма прыёму? Няпраўда. Польскія інтэрнэт-карыстальнікі абаранілі свае правы і свабоды. Сёння ўрад Дональда Туска па выніках перамоваў з прадстаўнікамі правайдэраў ды карыстальнікаў вырашыў адмовіцца ад ідэі стварэння адмысловага рэгістра старонак і паслуг у сеціве, якія супярэчаць польскаму праву. Пачыналася ўсё праўда, зусім як ў Беларусі.Read more
Выстаўленне на торг у амерыканскім Стэнфардзе дзённіка найкрывавейшага ката мінулага стагоддзя – доктара Ёзафа Мэнгеле – выклікала неадназначную рэакцыю заходніх мас-медыя. Інтрыга з бразільскім дзённікам Менгеле толькі ўзмацнілася, калі выявілася, што купіў яго ананімны ўдзельнік аўкцыёну.Read more
Камісія Рады Еўропы мае вялікую прэтэнзію да Славакіі. У Брусэлі лічаць, што турэмная сістэма гэтай краіны недастаткова гуманная. І першая прычына такой сітуацыі – сабакі на паліцэйскай службе.Read more
28-летні жыхар Вільнюса Альгірдас К., аўтар агрэсіўнага каментара да навіны пра конкурс "Фасолька для гея і клубнічка для лесбіянкі", асуджаны за заклік да фізічнай расправы з прадстаўнікамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Гарачаму літоўскаму хлопцу, які працуе аналітыкам у прыватнай фірме прыйдзецца аплаціць штраф у памеры 390 літаў (каля 100 даляраў ЗША).Read more
У некаторых краінах, як у старыя савецкія часы, праводзяць Адзіны палітдзень, то бок, дзень палітынфармацыі. А у іншых краінах замест палітынфармацый праводзяць інфармацыйны дзень для спажыўцоў. У пятніцу ў Эстоніі адбыліся мерапрыемствы прысвечаныя Дню правоў спажыўца. Найбольшую цікавасць у людзей, якія сабраліся ў залі Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі і цэнтры культуры "Ліндаківі" выклікалі наступныя тэмы: новы закон аб працоўнай дамове; пагрозы і небяспекі, звязаныя з працай за мяжой; рызыка ў галіне фінансавых паслуг; падтрыманне ў горадзе чысціні і вываз смецця.Read more
«Твоя страна – это как мать, ее не выбирают. И с этим ничего не поделаешь». С этими словами отправились домой в Иран четыре выпускницы Тегеранской консерватории. Девушки выступали с концертами в Италии, Германии, Голландии, а вчера дали свой первый и единственный концерт в Испании.Read more
Вось ужо шмат год геі і лесбіянкі свету вядуць барацьбу за свае правы і, здавалася, супрацьстаянне гома- і гетэра-сексуалаў будзе цягнуцца і далей. Але раптоўна на сцэну барацьбы сексуальных груповак выходзіць трэцяя сіла – асексуалы!Read more
У Літве хутка будзе так - калі звольнены з працы атрымае кампенсацыю, то дапамогу па беспрацоўі яму не будуць плаціць столькі часу, за колькі месяцаў ён атрымаў тую кампенсацыю. Такі праект закона “Аб сацыяльным страхаванні беспрацоўных” у аўторак блаславіла спецыяльная ўрадавая Трохбаковая рада, нягледзячы на супраціў прафсаюзаў.Read more
Новы мэр Вільнюса, кансерватар Вілюс Навіцкас заявіў, што не падтрымае дэманстрацый прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў на галоўным праспекце гораду, аднак не будзе пярэчыць гей-парадам на аддаленні ад цэнтра. "Я з павагай стаўлюся да ўсіх, хто жыве на гэтым свеце і да іх асабістага жыцця, але не думаю, што гэтае асабістае жыццё неабходна дэманстраваць на праспекце Гедыміна.Read more