Каля тысячы таксістаў сёння заблакавалі цэнтр Варшавы і пад'езды да будынку ураду. Кіроўцы пратэстуюць супраць… падробак, то бок, нелегальных перавозчыкаў, якія выглядаюць таксама як тыя,хто купіў ліцэнзію і плаціць усе падаткі.Read more
Украінскія сацыёлагі і палітолагі спрабуюць высвятліць: чаго чакаюць грамадзяне ад новага Прэзідэнта. Адказ адназначны - "моцнай рукі". Больш за палову грамадзян Украіны (59,1%) лічыць, што неабходна пашырыць паўнамоцтвы Прэзідэнта.Read more
Мікеланджэла Антаніёні меў пазашлюбных дзяцей. Ці азначае гэта, што нашчадкі павінны замазаць яго фрэскі? Шапэн уважаўся сучаснікамі за непапраўнага бабніка, а Фрэдзі Мэрк'юры быў гамасэксуалістам. Ці азначае, што мы павінны выкрасліць іх творчасць з нашай памяці? Былыя дзеячы руху "Салідарнасць" з польскага гораду Аполе такімі складанымі маральнымі дылемамі не пераймаюцца.Read more
Прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп нарэшце дабраўся да Японіі з афіцыйным візітам. У гэты аўторак бакі абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Аглядаючы славутасці і нахвальваючы высокі ўзровень развіцця мясцовых тэхналогій, прэм'ер маленькай, але ганарлівай краіны не забываўся расплюшчыць вочы японцам на яе небывалыя магчымасці.Read more
Сёння па ўсёй Латвіі праходзіць традыцыйны ў свеце “Дзень ценяў” – акцыя па далучэнні школьнікаў да бягучай дзейнасці палітыкаў і бізнэсоўцаў. Удзельнічаць у акцыі сёлета далі згоду каля 200 арганізацыяў – ад бальніцы да парламента краіны.Read more
Учить иностранные языки – к этому призывает всех бывших сотрудников спецслужб решение суда в польской Торуни. Недавнее разбирательство по делу работника коммунистической Службы Безопасности Бронислава С. завершилось здесь неожиданным лингвистическим определением.Read more
Куды сыходзяць Прэзідэнты пасля кадэнцыі? Хтосьці сыходзіць у банк або фінансавую кампанію, некаторыя ствараюць уласныя фонды і ездзяць па свеце з лекцыямі. А Віктар Юшчанка мае намер узначаліць наглядальную раду слыннага ўкраінскага музея "Мистецький арсенал" (Арсенал мастацтва) у Кіеве. Пра гэта ён паведаміў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Кіеве.Read more
Нягледзячы на расчараванне "заканчэннем памаранчавай рэвалюцыі" і перамогай Януковіча, Еўрапарламент працягвае дэбаты адносна новага прэзідэнта і будучыні Ўкраіны. Большасць дэпутатаў заявілі пра гатовасць да супрацоўніцтва з новай камандай украінскіх палітыкаў незалежна ад іх поглядаў, а таксама геапалітычных упадабанняў. Аднак хуткасць збліжэння Ўкраіны з ЕС выклікала гарачыя дэбаты.Read more
Ці могуць прэм’ер і Прэзідэнт краіны адмовіцца ад удзелу ў выбарах? Ва Ўкраіне такі варыянт быў немагчымы. А ці магчымы ён у Польшчы, дзе толькі зараз пачынаецца падрыхтоўка да прэзыдэнцкай гонкі? Прынамсі такая прапанова была агучана прэм’ер–міністрам Дональдам Тускам на спатканні сам-насам са сваім галоўным палітычным супернікам – Прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім .Read more
Сацыёлагі кажуць, што літоўскія грамадзяне не згодныя з той знешняй палітыкай, якую праводзіць іх урад. Толькі 7% жыхароў краіны лічаць, што Літва праводзіць мудрую, прагматычную і дасканалую знешнюю палітыку, а 53,6% рэспандэнтаў дрэнна ацэньваюць дзеянні ўрада на знешнепалітычным накірунку. Апытанне пра знешнюю палітыку было праведзена па замове штотыднёвіка Veidas кампаніяй Prime consulting.Read more
Дэпутаты ад Блока Юліі Цімашэнка тэрмінова пачынаюць ініцыяваць разгляд у Вярхоўнай Радзе пытання пра датэрміновыя выбары кіраўніка Кіева. Паседжанне парламента, прысвечанае датэрміновым выбарам мэра павінна было адбыцца яшчэ ўчора, 8 лютага. Аднак, як паведаміў спікер украінскага парламента Ўладзімір Ліцвін для абмеркавання гэтага пытання дэпутаты вырашылі сабрацца ў чацвер.Read more
У сталіцы Аўстрыі з 11 па 13 лютага будзе доўжыцца гарадскі рэферэндум. Цягам галасавання мільён з лішкам венцаў мае магчымасць выказаць сваё стаўленне да найбольш дыскутаваных у горадзе праблемаў. Як ні дзіўна, сярод іх – аніводнай палітычнай, у сціслым сэнсе.Read more
Гарадская рада Брно, другога па велічыні гораду Чэхіі, вырашыла надзаць ганаровае грамадзянства свайму славутаму земляку – пісьменніку Мілану Кундэру. Аднак жа, Кундэра ад 1975 г жыве ў Францыі і, як выглядае, за ўзнагародамі па свеце не ганяецца. Прыйшлося брненскаму бурмістру з кампаніяй выправіцца ў Парыж.Read more
Віктар Юшчанка апошні раз прагаласаваў на выбарах як Прэзідэнт Украіны. Галасаванне адбылося ў Кіеве на выбарчым участку N 1 Шаўчэнкаўскага раёна. Віктар Юшчанка з'явіўся на ўчастку разам са сваёй жонкай Кацярынай. Як стала вядома, кіраўнік дзяржавы намерваўся прагаласаваць супраць усіх.Read more
Падчас выбараў ва Ўкраіне актыўнасць праяўляюць не толькі "памаранчавыя" і "блакітныя". Феміністкі з арганізацыі Femen вырашылі таксама "адзначыцца" на выбарным полі. Пяць дзяўчын уварваліся сёння да выбарнага ўчастку, дзе галасаваў Віктар Януковіч. Перад вялікай колькасцю журналістаў, дзеўчыны скінулі адзенне і разгарнулі транспаранты з заклікамі "скончыць гвалтаванне дзяржавы".Read more